Надвор'е1313

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

За апошні месяц Беларусь пабачыла моцныя залевы, ураганы і экстрэмальную спёку. Тэмпература паветра па розных абласцях змянялася ад +17 да +34 градусаў. Эколаг Аляксей Аўчыннікаў упэўнены, што анамаліі ў надвор’і — новая рэальнасць для нашага рэгіёну. Чаму так адбываецца і што варта чакаць на кліматычным фронце далей? Распыталі ў эксперта.

Наступствы смерчу ў Гарадоцкім раёне 9 ліпеня. Фота: тэлеграм-канал «Метеовайб»

У чэрвені Беларусь накрывалі моцныя дажджы, праз парывісты вецер неаднаразова аб’яўлялі аранжавы ўзровень небяспекі. Непагадзь рэзка змянялася спёкай, а ў пачатку ліпеня ў краіне ўжо зафіксавалі экстрэмальна высокую тэмпературу. Менш, чым за тыдзень, яна зноў змянілася моцнымі дажджамі і градам.

Як тлумачыцца анамальная спёка і рэзкія змены надвор’я?

Мы жывём у эпоху глабальнай змены клімату, адразу заўважае экалагічны і кліматычны актывіст Аляксей Аўчыннікаў. Гэта змена клімату выклікана глабальным пацяпленнем — але гэта не значыць пастаянную спёку.

Гэта значыць, што мы будзем і надалей назіраць рэзкія перапады тэмператур, анамальныя прыродныя з’явы і вялікую колькасць ападкаў.

«Нібыта планета хварэе, яе калоціць», — кажа ён.

Больш за ўсё глабальнае пацяпленне ўплывае на полюсы Зямлі — Арктыку і Антарктыку, дзе тэмпературы павышаюцца. Напрыклад, у Ісландыі ў пачатку 2025 года зафіксавалі, як тэмпературны максімум павысіўся на 13 градусаў.

«На пачатку вясны ў Беларусі мы бачылі вельмі цёплае надвор’е, але ж, напрыклад, у маі было і вельмі халодна, нават замаразкі былі зафіксаваны. Так і будзе адбывацца ў будучыні. Гэта доўгатэрміновы працэс», — заўважае эксперт.

Услед за гэтым зменіцца тое, як мы звыклі ўспрымаць сезоны. Лета і зіма будуць нетыповымі. Навукоўцам будзе больш складана вызначыць нейкія заканамернасці.

Раней лічылі, што асноўны ўплыў на змену клімату адбываецца праз раставанне леднікоў, кажа экаактывіст. Але лёд стаў раставаць менш. Глабальнаму пацяпленню спрыяе і дзейнасць людзей — асабліва ў гарадах, дзе праз выкіды інфраструктуры ствараецца спякотны купал. Там клімат фарміруецца ўжо не прыродай, а тым, што зрабіў чалавек.

Уплываюць таксама выкіды ад сельскай гаспадаркі, самалётаў, энергетычнай інфраструктуры. Ваенныя дзеянні займаюць ад 5 да 10% агульнай колькасці выкідаў.

Што будзе змяняцца ў клімаце Беларусі?

Змена клімату будзе адбывацца хвалямі і прадбачыць нейкі дакладны сцэнар вельмі складана, сцвярджае экаактывіст. Але людзі могуць адаптавацца — напрыклад, вырошчваць іншыя сельскагаспадарчыя культуры, імплементаваць новыя экалагічныя праекты.

«Тое, што я бачу — ужо вельмі адрозніваецца надвор’е ва ўсходняй і заходняй частках краіны. Раней было не тое, што аднолькавая тэмпература, але больш мяккі пераход», — кажа ён. 

Дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка нядаўна адзначаў, што яшчэ ніколі тэмпература Зямлі не расла з такой хуткасцю.

«Літаральна за некалькі дзясяткаў гадоў тэмпература ўзрасла больш чым на градус. І да канца стагоддзя, калі выкіды парніковых газаў не будуць скарачацца, а будуць з такой жа інтэнсіўнасцю павялічвацца, то сярэдняя тэмпература ў Беларусі будзе каля 12 градусаў. Гэта тое, што цяпер, дапусцім, у Турцыі», — казаў ён на АНТ.

Актывіст Аляксей Аўчыннікаў заўважае, што Беларусі важна імкнуцца да палітыкі дасягнення кліматычнай нейтральнасці — калі выкідаў парніковых газаў столькі, колькі краіна можа паглынуць. 

Змена клімату адбіваецца і на чалавечым здароўі, у прыватнасці, на сталых людзях і тых, хто мае хранічныя хваробы.

«Трэба будзе неяк адаптавацца, каб арганізм разумеў, што вакол можа адбывацца нешта анамальнае. Ён павінен быць заўсёды ў нейкім тонусе, але не ў стрэсе. Ёсць даволі шмат даследаванняў на тэму таго, як звязаныя змена клімату і здароўе. Некаторыя навукоўцы кажуць, што змены клімату таксама могуць адчыніць дзверы для новых вірусаў».

Каментары13

  • Ягор
    13.07.2025
    Колькі сябе памятаю надвор’е заўсёды «ненармальнае»: то засуха, то залевы, то спякота не па сезоне. А можа, справа ў тым, што клімат - гэта не статычная з’ява, а дынамічны працэс? І гэтыя самыя «анамаліі» насамрэч частка нормы? Чаму мы вырашылі, што павінна быць нейкая стабільная тэмпература і ўмовы, а ўсё, што адрозніваецца, - гэта ўжо катастрофа?
  • вангую
    13.07.2025
    "Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі?"

    ніяк
  • Няма таго, што раньш было
    13.07.2025
    Раньше строительные учебники ориентировали на промерзание грунта в поясе Минска до метра сорока см.
    А теперь зима хорошая получилась, если 40 см промерзло. Да и таких зим уже не вспомнить.

    Когда-то на лыжах по лесу катались, и зимние лыжные походы по Беларуси устраивали.
    А теперь лыжи - это если в городе сделали трассу из искусственного снега. И лыжи соответствующие, 4 см шириной. На таких по лесу не походишь, даже если снега выпадет достаточно, а других нынче и не выпускают.

    Что еще интересно, так это то, что отопление в зимние периоды так не подрубает энергоснабжение, как его может вырубить кондиционирование в летние.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім5

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім5

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць