Грамадства180180

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека

Пры гэтым Сяргей Ціханоўскі прызнаў, што «Зянон Пазняк для беларусаў зрабіў так шмат, што, можа быць, і ніхто столькі не зрабіў».

Зянон Пазняк

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Сяргей Ціханоўскі расказаў, як у яго змянілася стаўленне да Зянона Пазняка за апошнія тыдні:

«Ведаеце, я яго шчыра паважаў, думаў, выйду на волю і скажу, што калі ў беларусаў і быў бацька калісьці, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым прыехаў цяпер.

Я ж не ведаў, што ён тут вытварае, што ён з'ехаў у нейкія бакі… Ну звар'яцеў ён. Шкада, канечне, чалавека.

@nashaniva Сяргей Ціханоўскі ў эфіры @ адказаў на крытыку і абразы Зянона Пазняка #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Inspirational - neozilla

Чытайце таксама:

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца

Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў

Ціханоўскі пры гэтым па-ранейшаму высока ацэньвае гістарычную ролю Зянона Пазняка:

«Але як бы я да яго ні ставіўся цяпер, да яго дзеянняў, выказванняў, я ў яго заслугі не адбяру. Ён для беларусаў зрабіў так шмат, што, можа быць, і ніхто столькі не зрабіў.

Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там вельмі шмат старонак Зянону Пазняку ​​прысвечана. Я разумею, што ён зрабіў. І за Курапаты яму дзякуй, і за беларускую мову, і за ягоную дзейнасць у парламенце.

Вось гэта я яму хацеў сказаць. Я прыходжу — а ён дзярмо на мяне ліе. Ну і на маю жонку».

Ціханоўскі нагадаў, што Пазняк мог узначаліць пратэсты ў 2020-м але не прыехаў у Беларусь:

«Я ж яму яшчэ тады ў 2020-м годзе казаў: ну дык прыязджайце сюды разам з намі любіць гэтую радзіму. Ён жа не прыехаў. А можна было прыехаць якраз на ўздыме, лідары патрэбны былі, усіх пасадзілі, а Зянона не было.

Зянон у Амерыцы, па-мойму, быў. Можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю».

Каментары180

  • Не веру
    10.07.2025
    «Ведаеце, я яго шчыра паважаў, думаў, выйду на волю і скажу, што калі ў беларусаў і быў бацька калісьці, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым прыехаў цяпер./
    Хлусня. Калі б паважаў, то першым чынам сустрэўся б з Пазьняком, а не з Лябедзькам і Ко.
  • Віншую Міколу Бугая
    10.07.2025
    Шалёная прапаганда супраць Зянона Пазьняка з мэтай адарваць Ціханоўскага ад нацыянальных сіл спрацавала. Віншую ўсіх прычасных.
  • Пытанне
    10.07.2025
    Я ж не ведаў, што ён тут вытварае, што ён з'ехаў у нейкія бакі)
    А з якіх крыніц інфармацыі спадар Ціханоўскі чэрпае інфармацыю пра дзейнасць Зянона Пазьняка?

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць