Каментары да артыкула

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека

  • Істота
    10.07.2025
    Ооо, хутка правялі з Сяргеем размову і паставілі на патрэбныя рэйкі. Аб'едзініцель дааб'едзіняўся! Віншуем Офіс Святланы Ціханоўскай з папаўненнем!
  • змагацца з імперый 7/24
    10.07.2025
    Істота,
    Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
    1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
    2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
    3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
    4) змагацца з імперый 7/24
  • Лапідарна-геніяльная істота
    10.07.2025
    Істота, пазьняк ніколі і не з кім не зьбіраўся аб’ядноўвацца
  • Паркинсон
    10.07.2025
    5) Сядзець ціха как бы чаго не вышла!
  • Паркинсон
    10.07.2025
    змагацца з імперый 7/24, гучыць, кстаці, як нацыянальныя інтарэсы Украіны на беларускім напрамку :)
  • Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    10.07.2025
    Паркинсон,

    "«моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая."
    -Гігін .
    гучыць як - Верым Можам Пераможам ! Жыве Беларусь, Беларусь (VKL) пад над усім! не ?))

    вось што вайна зрабіла з нашымі элітамі, усё не трэба нікому не якіх хаўрусаў інтэграцыі з імперый ! «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. Гэта Гігін з праграмы БНФ скраў . )) Мне падаецца усё гэта . «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • Манюке
    10.07.2025
    Лапідарна-геніяльная істота, Пазняк як Нацыянальны лідар аб'яднаўся з беларускім народам. Гэты малец мог бы далучыцца да нацыянальнага руху, але абраў шлях грантава-плебейскай зграі. Канец такіх здраднікаў Радзімы вядомы.
  • Лапидарка
    10.07.2025
    Лапідарна-геніяльная істота, А с кем можно абьеднацца? На национальных позициях стоит только и исключительно партия Позняка. Все остальные абы што.
  • Істота
    10.07.2025
    Манюке, пра аб’яднаньне з народам - каляпалітычнае пазьнякоўскае балабольства. Пазьняк нарцыс адзіночка, поўны нуль у палітыцы
  • Саламон
    11.07.2025
    Манюке, тэрмін народ - гэта даволі спекулятыўны тэрмін, які часта ўжываецца для імітацыі манапольнасці нейкага меркавання. Бо народ складаецца з вельмі розных пластоў грамадства. Г.з. аб'яднанне з народам - гэта тыповы прыклад верхаводства. То бок ёсць толькі народ і фюрэр. Усе астатнія інстытуты - парламент, суды, сілавікі, прэса - гэта ня болей чым абслуга стасункаў фюрэра з народам - псеўдасуб'ектнай масай, бо ў выніку сам фюрэр і агучвае думкі нібыта ад імя тый масы. І канешне, ніякая палітычная партыя як крыніца ідэй і гадавальнік палітычнай эліты фюрэру непатрэбна. Гэтак доўгія гады было пры Лукашэнку. Але ў 2020 гэта мадэль была канчаткова зламаная.
  • Ваш кэп
    11.07.2025
    Манюке, гучыць як лукашысцкая прапаганда. Быццам народ з Лукай.
    А зараз прыхільнікі Пазняка карыстаюцца тым жа самым.
  • Наадварот
    10.07.2025
    Істота, пра аб’яднаньне ўсіх вакол асобы Ціханоўскага - гэта каляпалітычнае ціханоўскае балабольства. Ціханоўскі нарцыс адзіночка, поўны нуль у палітыцы.
  • Лапа дарны
    11.07.2025
    Наадварот, у якім месцы? Калі ён сказаў, што не варты пальца жонкі. Гэта не пра нарцысізм, а пра эмпатыю. А вы пазбаўлены крытычнага мыслення. Толькі адзін чалавек тут нарцыс, той, у якога ўсе вакол ворагі. Больш! Больш дызлайкаў стаўце з розных прыладаў. Наперад, таварышы!!!
  • Гол у палітыцы
    11.07.2025
    Наадварот, такі ноль, што за яго ў розных гарадах было столькі подпісаў, колькі ніколі не было за зінона! РАЎНД!
  • Пытанне
    11.07.2025
    Гол у палітыцы , напішыце, колькі подпісаў было сабрана за Сяргея Ціханоўскага?
  • Не веру
    10.07.2025
    «Ведаеце, я яго шчыра паважаў, думаў, выйду на волю і скажу, што калі ў беларусаў і быў бацька калісьці, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым прыехаў цяпер./
    Хлусня. Калі б паважаў, то першым чынам сустрэўся б з Пазьняком, а не з Лябедзькам і Ко.
  • Малдэр
    10.07.2025
    Не веру, усё ж Лябедзька і Ка прымалі ўдзел з ОСЦ у яго вызваленні. Ды і Пазняк мог бы сустрэцца.
    Вось колькі палітвязняў пасля іх вызвалення сустрэў Пазняк?
  • Янка
    10.07.2025
    Не веру, што можа даць сустрэча з Пазняком? Ярлык на змаганне? Спадару Пазняку ўжо даўно надыйшоў час зразумець, што калі ён не пакіне свой ўяўляльны трон бога і не наблізіцца бліжэй да грамадства, а з ім нешта здарыцца (80 год усё ж такі!) - то ягоная справа проста знікне.
  • Пазьняк гэта база
    10.07.2025
    Янка, сустрэча з Пазняком магла б даць базавыя веды, неабходныя для разумення сітуацыі і далейшай барацьбы.
    Без гэтых базавых ведаў будуць пастаянныя праколы і ляпы.
  • Пазьняк гэта база
    10.07.2025
    Янка, справа Пазьняка не знікне, бо справа Пазьняка вынікае са справаў папярэдніх пакаленняў нацыянальных сілаў Беларусі і будзе працягнутая наступнымі пакаленнямі нацыянальных сілаў Беларусі.
  • Зміцер
    11.07.2025
    Янка, Ён палітычны труп , з 1996, спачатку разваліў БНФ, потым знікла КХП, зараз наогул 2- 3 чалавекі
  • Саламон
    11.07.2025
    Пазьняк гэта база , калі ў Пазняка сапраўды ёсць чаго сказаць - у яго існуе шмат магчымасцяў выказацца на публічнай пляцоўцы ў рэжыме лекцыі альбо дэбатаў, і не ў рэжыме маналога альбо павучэнняў, а з адказамі на вострыя пытанні. Калі ён мае пытанні да канкрэтных асобаў - ён можа выказаць іх "вочы ў вочы", а не ўкідаць з-за кута абразы ды сумнеўна абгрунтавананыя, але вельмі сур'езныя абвінавачванні. Тым больш што падобных пляцовак шмат - гэта паседжанні КР, студыя Белсату, неўзабаве адбудзецца канферэнцыя Новая Беларусь. Лічу, што 29 год эміграцыі Пазняка - гэта дастатковы час, каб ён саспеў да прамога і сумленнага дыялогу з усімі патэнцыйнымі хаўруснікамі.
  • Чытач
    11.07.2025
    Саламон, ні разу не бачыў, каб НН давала слова Пазьняку, тым больш у форме дэбатаў. Ніводнага інтэрв'ю няма.
  • Помнім усё
    11.07.2025
    Саламон, помнім дэбаты офіснага дзеяча Аляксандра Дабравольскага з Зянонам Пазьняком, дзе палову сдоваў Пазьняка выразала рэдакцыя. І нават пасля публічнага зварота Зянона Пазьняка адмовілася апублікаваць поўную версію.
  • Помнім усё
    11.07.2025
    Саламон, помнім і як Франак Вячорка збег са студыі ток-шоў на Белсаце, калі выступаў Зянон Пазьняк. Каб не адказваць на нязручныя для яго пытанні пасля выступу Пазьняка.
  • Саламон
    11.07.2025
    Чытач, інтэрв'ю ў СМІ - гэта зусім ня тое. Бо прыходзіць палітык (альбо асоба, якая ўяўляе сабе палітыкам) і пачнае нешта распавядаць журналісту. Тый канешне можа нешта запытвацца, але ён моцна стрыманы фактарамі нейтральнасці і журналісцкай этыцы. Паўнавартасна апанаваць палітыку можа толькі іншы палітык.
  • Саламон
    11.07.2025
    Помнім усё , нагадайце, калі ласка, менавіта дзе і калі адбыліся тыя дэбаты? Вельмі цікава было б іх паглядзець і паслухаць
  • .
    11.07.2025
    Верагодна, гэтыя дэбаты:
    https://www.youtube.com/watch?v=WsAUWx8lyr0

    Пра "выразалі" - "не выразалі" не памятаю.

    Мова жэстаў, цела Пазняка вельмі выразная. Кажа значна больш пра чалавека за проста словы.
    На жаль, у пачатку 90-х не было такой лічбавізацыі, не атрымалася паглядзець і больш поўна сфармуляваць меркаванне.
  • Помнім усё
    11.07.2025
    Саламон, звярніцеся да Кропкі, яму можна спасылкі на матэрыялы з Пазьняком даваць. Нашы спасылкі не прапускаюць.
  • .7(_"
    11.07.2025
    Пазьняк гэта база , а ў чым яго базавая справа зараз? Абхаяць сучасных беларускіх лідараў?
  • Малдэр
    11.07.2025
    Пазьняк гэта база , пакуль толькі з часоў выезда за мяжу мы бачым адныя праколы і ляпы з боку ЗП.
  • Права на нацыяналізм
    11.07.2025
    Пазьняк гэта база , Пазняк не мае права прыпісваць сабе ўсе заслугі адраджэння і нацыяналізму. Ён усяго толькі адзін з тых, хто стаяў у яго вытокаў у новай гісторыі.
  • Віншую Міколу Бугая
    10.07.2025
    Шалёная прапаганда супраць Зянона Пазьняка з мэтай адарваць Ціханоўскага ад нацыянальных сіл спрацавала. Віншую ўсіх прычасных.
  • Паркинсон
    10.07.2025
    "Кто нас критикует тот агент кгб!"
  • Лапідарна-геніяльная істота
    10.07.2025
    Віншую Міколу Бугая, пра мяне Пазьняк дакладна сказаў.

    Істота = жывотное
  • Anatol Starkou
    10.07.2025
    Лапідарна-геніяльная істота,

    Существо
  • Пытанне
    10.07.2025
    Я ж не ведаў, што ён тут вытварае, што ён з'ехаў у нейкія бакі)
    А з якіх крыніц інфармацыі спадар Ціханоўскі чэрпае інфармацыю пра дзейнасць Зянона Пазьняка?
  • Woodoo Cult
    11.07.2025
    Пытанне , і сапраўды! У яго ж факса няма!
  • Рейдерский захват
    10.07.2025
    Соленков и Токарчук, верните Тихановскому его канал "Страна для жизни"!
  • Сярожа, харэ стэндапіць!
    10.07.2025
    Табе можа і весела, але мы ўжо шосты год гэта назіраем.
  • 777
    10.07.2025
    З.ПАЗЬНЯК проста гавора прауду. не табе на яго аткрываць хлебала...Пазьняк не просиць грошы ни у фондау.ни у людзей ,не жыве за кошт иншых дзяржау... ен беларуски палитык и лидэр нацыянальных сил...

    [Зрэдагавана]
  • Ну-ну
    10.07.2025
    777, „ВАРТА © 2025 WARTA MEDIA BELARUS. Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP”. Як вызначыць, калі зянонавец хлусіць? Калі ён адкрывае рот.
  • Жора
    11.07.2025
    Ну-ну , Пазняк там не ў бенефіцыярах, таму хлусіце Вы. Калі маеце дакументальныя пацверджанні - выкладайце. Дача інтэрв'ю нейкаму медыя - не доказ грашовых адносін, Пазняк іх дзясяткамі на дзень дае.
  • Як правільна брахаць на Пазьняка
    10.07.2025
    «Я ж яму яшчэ тады ў 2020-м годзе казаў: ну дык прыязджайце сюды разам з намі любіць гэтую радзіму. Ён жа не прыехаў. А можна было прыехаць якраз на ўздыме, лідары патрэбны былі, усіх пасадзілі, а Зянона не было.

    Зянон у Амерыцы, па-мойму, быў. Можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю»./
    Спасылку можна, дзе і калі Ціханоўскі такое казаў Пазьняку? І якім чынам ён гэта казаў, што нават не ведаў, дзе Пазьняк знаходзіцца?
    Пра "гранты, якія пілаваў Зянон", увогуле зашвкар нейкі. Давай, Сярога, ужо адразу гавары пра факсы.
  • Гудбай, Сяргей
    10.07.2025
    Сярожа цалкам лёг пад офіс і кажа офіснымі наратывамі.
  • Ян Норман
    10.07.2025
    Гудбай, Сяргей , Былі нейкія іншыя чаканьні?
  • Жвір
    10.07.2025
    Вось вам і доказ, хто сумняваўся, Ціханоўскі гэта не палітык.
  • Так
    10.07.2025
    Жвір , і не самастойны. Дзейнічае не самастойна, а ўзгадняе свае дзеянні з кімсьці.
  • Жвір
    10.07.2025
    Так, з Лябедзькам, Дабравольскім, Мілінкевічам. А больш і няма з кім. З Саннікавым ? Наўрад-ці.
  • Франц Зегермайстер-Фон Лоферс
    10.07.2025
    Жвір, Яшчэ я (і ў асноўным я)-з другога боку.
  • Жвір
    10.07.2025
    Франц Зегермайстер-Фон Лоферс, не прымазвайся да чужой славы. :)
  • Франц Зегермайстер Фон Лоферс
    11.07.2025
    Жвір , Іхняя слава-справа рук маіх! (унд майне толен фрайндэ).
  • Сергей
    10.07.2025
    Яyге, Идейные люди не редко те кто с многосложной и серьезной жизни что выделят немногое и очаровываются с отрицательной самокритичностью . И десятилетия носятся с этим как с писанной торбой и далее умом слабеют.
    Много таких среди общенедовольных патриотов. Они тоже любят простое "общепрогрессивное" эмоционально. А эмоции просты.
  • Ясь
    10.07.2025
    Згодны абсалютна. Зя зусім кукухай паехаў на старасць гадоў
  • Гудбай, Сяргей
    10.07.2025
    Добра, што Сяргей так хутка ўскрыўся і нацыянальным сілам не трэба марнаваць на яго час.
    Няхай збірае грошы на абы-што, збірае асабістыя дадзеныя лахоў праз гугл-форму, бярэ сабе ў дарадцы Вячорку з Лябедзькам, падстаўляе наіўных веруючых у яго (калі яны яшчэ засталіся) зняццём масак.
    Удачы, чарговы офісны Сярожа!
  • Шыбалет
    10.07.2025
    Нацыянальны шыбалет "Як ставішся да Зянона Пазьняка" Сярожа не прайшоў.
    У украінцаў шыбалет "Чый Крым?"
    У беларусаў "Як ставішся да Зянона Пазьняка?"
  • Спецаперацыя завяршылася паспяхова
    10.07.2025
    Для гэбухі было галоўнае не даць Ціханоўскаму наладзіць сувязь з Пазьняком. Гэбухе гэта ўдалося.
    Толку з Ціханоўскага не будзе.
  • Зміцёр
    10.07.2025
    У дзеда Зянона дах едзе, калі мы вучыліся ў МДМІ (Мінскі дзяжмедінстытут), такіх пацыентаў у Навінках мы шмат бачылі.
  • Пытанне
    10.07.2025
    Зміцёр, доктар, скажыце, а як вы ахарактарызуеце псіхічны стан пацыента, які на пытанне: кім вы сябе лічыце, як вас называць, кажа: "я - первый джэнтльмен"?
  • Санітары
    11.07.2025
    Зміцёр, Нешта ты дохтар не туды відаць глядзеў.
  • Кусь
    10.07.2025
    Зянон - баязлівец, які змыўся ў Амерыку акурат у той час, калі Лукашэнку яшчэ можна было без вялікага высілку скінуць з пасады. 25 год маўчаў. А ў 2020 вылез з як чорт з табакеркі. Нічога дзельнага не робіць, толькі абражае і ўносіць раскол
  • 2020 - змыліся ўсе, кінуўшы народ пад аўтазакі
    10.07.2025
    Кусь, Лукашэнку лёгка было скінуць у 2020м пры паўмільёна беларусаў на вуліцах. Але так званыя лідары пратэста чамусьці ўсе, як баязліўцы, змыліся за мяжу акурат у той час, калі Лукашэнку яшчэ можна было без вялікага высілку скінуць з пасады.
  • Зя
    10.07.2025
    Кусь,
    в 2019 он вылез, если быть точно

    А до этого - да, сидел и молчал в трубочку. Дело даже дошло до того, что аж в 2006 (!) он уже превратился в мем. Те кто помнит "Зянон-хоп", те поймут
  • Someone
    10.07.2025
    Ціханоўскі неўраўнаважаны і нікога не слухае. Яму ўжо з усіх бакоў кажуць, прыйдзі ў сябе, падлячыся, вазьмі паўзу.
  • Зміцёр
    10.07.2025
    Someone , ці вы троль-прапагандыст?
  • Зміцёр
    10.07.2025
    Someone , няпраўда, з усіх бакоў ня кажуць, з аднаго боку толькі, з вашага!
  • 777
    10.07.2025
    Someone , ---у навинках
  • :(
    10.07.2025
    Так, слушна.
  • Фініта ля камедыя
    10.07.2025
    Клікбейтныя загалоўкі Белсата, Еўрарадыё і НН спрацавалі. Сяргей іх прачытаў.
    А вось артыкулаў Пазьняка ён так ніводнага не прачытаў і чытаць не будзе.
    Вывучыць, што адбывалася 5 гадоў, Ціханоўскі будзе па відосіках Яўгена Салянкова, вядомага хейтара Пазьняка. І расповедах Лябедзькі.
  • Зміцёр
    10.07.2025
    Такое, як са спадаром Зянонам, ня рэдка бывае: пачатак добры, а канец дрэнны.
  • Мх
    10.07.2025
    Ну цяпер пра Ціханоўскага ўсё канчаткова зразумела. Ён не змяніўся. Цяпер яму дарога да Лябедзек - Мілінкевічаў "будаваць дэмакратыю ў Беларусі" разам з "лепшымі расейскімі ліберальнымі сіламі". Псіхіку яму трэба падлячыць пасля турмы.
  • Жора
    10.07.2025
    А чаму артыкул называецца не "Ціханоўскі перайшоў да абразаў Пазняка"? Што за падвойныя стандарты?
  • Мх
    10.07.2025
    Жора, Падтрымліваю.
  • .
    10.07.2025
    1. Глядзеў галоўныя моманты таго інтэрв'ю. Так, гучыць крыўда. Ініцыятыва ў брудзе за Пазняком. Калі б ён падышоў больш дыпламатычна да Ціханоўскага, мог бы атрымаць калі не прыхільніка, то амаль саюзніка. Тым больш ў Ціханоўскага нечакана выявіліся такія аўтарытэты, як Севярынец.

    Але не веру, што той саюз быў бы трывалым. І з-за Пазняка: ён сварыцца з усімі, Ціханоўскі пакуль па сваёй ініцыятыве пасля вызвалення - не з кім.

    2. Прызнанне Ціханоўскім вялікіх папярэдніх заслуг Пазняка - адзін з шырокіх стэрэатыпаў. Пазняк - неадназначная фігура, якая і ў 90-ыя, не толькі зараз, шмат чаго рабіла са склокамі, а пасля пераказвала тое, што адбылося, са скажэннем фактаў. (І гэта нават па важных дасягненнях, як праца над Дэкларацыяй Незалежнасці, раскрыццём праўды пра Курапаты. Навошта, не ясна).

    3. Ціханоўскі ў інтэрв'ю адмаўляе абвінавачванне, што ён такі ж папуліст як Лукашэнка. Маўляў, Лукашэнка хлусіць, а Сяргей адкрыта кажа праўду. У гэтым моманце - так. Калі і бачу нешта падобнае на папулізм, вось у такіх спрашчэннях: "Пазняк спачатку зрабіў шмат для Беларусі". Або "чыноўнікі замінаюць аднаўляць спадчыну" - пачатак публічнай актыўнасці Ціханоўскага, калі ён не разабраўся, што рэгуляванне ў рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў - неабходная рэч, а не бздура чыноўнікаў. Вось такія спрашчэнні, ў якія ён сам верыць - на мой погляд, на мяжы з папулізмам.

    4. Ну і адказ пра веру ў бога хутка вярнуўся да прамалінейнага "Лукашэнку на кол" :)
  • Мх
    10.07.2025
    ., Прозвішчамі Севярынца і Станкевіча хто толькі не спекулюе ва ўласных інтарэсах. Ціханоўскі дэгатуль публічна і шырока не карыстаецца беларускай мовай, хаця па яго словах "чытаў кніжкі Севярынца". "Мова" асобна, "дэмакратыя" - асобна. І гэта фатальная памылка Ціханоўскага. Нават не хочацца яго далей абмяркоўваць. Ягоныя паплечнікі не хочуць яму нават канал вяртаць.
  • Папулізм Ціханоўскага
    10.07.2025
    ., дык хто ж супраць, каб "Лукашэнку на кол"? Але як Ціханоўскі збіраецца гэта на практыцы рэалізаваць? Ніяк.
    Гэта і ёсць папулізм. Абяцанні, якія ніхто не збіраецца рэалізоўваць, але прамаўляюцца эмацыйна, народу падабаецца.
  • .
    10.07.2025
    У першую чаргу спекулююць пазнякоўцы, хаця гэта супярэчыць з пазіцыяй Пазняка, які ў свой час і з тымі пасварыўся:
    "У жніўні мінулага года выпусьцілі з турмы Мікалая Статкевіча -- аднаго з галоўных правакатараў" (2016)
    "Пачалася сэрыя дэманстрацыйных у агрэсіўнай форме установак крыжоў з відавочным вынікам -- выклікаць санкцыі ўладаў і справакаваць канфлікты. ... Агрэсія ідзе з Масквы. Правакацыі -- у лубянцаў асноўная мэтадалогія." (Пра Дашкевіча, 2018)
    "Неабходна закрануць справу гэтак званых “валанцёраў”, а больш дакладна імітатараў абароны Курапатаў. ... Час ад часу ў Курапатах зьяўляўся Паша Севярынец ... Стала зразумела, што ўсё гэта кіруецца спэцслужбамі рэжыму з мэтай дэзарыентацыі грамадзтва. Імітатары, што прыляпіліся да тэмы, павінны былі запоўніць сабой інфармацыйную прастору." (2012)

    Мову я не лічу галоўнай і адзінай прыкметай ісціны - каментарыі тут наглядна паказваюць, што на беларускай мове выдатна прамаўляюцца і пралукашысцкія ідэі.
    Таму галоўнае - сэнс. Калі ён на нашай мове - ўвогуле ідэальна.
  • Помнім усё
    11.07.2025
    ., дарэчы, гэта была менавіта ідэя Статкевіча: 30 кандыдатаў пратэста. Адзін з кандыдатаў - Сяргей Ціханоўскі. Калі з Сяргеем не атрымалася, Статкевіч параіў Святлане пайсці замест мужа. Там і жонка Статкевіча ішла, і іншыя жанчыны. Ярмошына абрала зарэгістраваць толькі Свету, як самую некампетэнтную і бяспечную для рэжыма кандыдатуру.
  • .
    10.07.2025
    Тут пакуль не вырашыў, пагаджацца ці не. Так, на мяжы папулізму. Зараз гэта яго адказ на пытанне "чаго заслугоўвае Лукашэнка". Калі б гэта было або стане галоўным лозунгам без рэальных спраў - дакладна, папулізм. Паглядзім.
  • Выбар зроблены
    10.07.2025
    Выбар зроблены.
    Зянон Пазьняк працягнуў руку русіфікаванаму крымнашысціку, каб вырваць яго з прарасейскага балота.
    Але той абраў сабе бліжэйшае па духу атачэнне з ОГП.
    Выбар зроблены. Сяргей будзе з офісам.
  • выбар верны
    10.07.2025
    Выбар зроблены , працягнуў Зянон руку Тамукагонельганазвацьпаімені ды й кажа: "Істота, ці як цябе там, ходзь сюды! Разам у светлую безагентурную будучыню з расейскага балота!" І адразу за спінай былога вязня рэжыма выраслі бел-чырвона-белыя крылы, а з вуснаў палілася чысцюткая літаратурная беларуская мова...
    Зянон Станіслававіча не мае павагі да акаляючых людзей і лёгка робіць ворагаў з тых, каго можна было б зрабіць паплечнікамі ці, сыходзячы з патрабаванняў палітычнага моманту, сітуатыўных хаўруснікамі. Таму вызваленыя лідары будуць гуртавацца вакол Офіса ці ствараць штосьці сваё. Ніхто не жадае праз 5 год турмаў і расчалавечвання чуць у свой адрас абразы і нейкія мутныя нападкі. Палітыку робяць людзі, а не "істоты". Калі Зянон не разумее - сардэчна запрашаем на задворкі грамадскага жыцця.
  • Гатовы з'есці сваю шляпу?
    10.07.2025
    выбар верны, пажыве пабачым. Тры ці колькі там тыдні пройдуць зутка
  • Рэальнасць
    10.07.2025
    выбар верны, Намнога не так. Папраўлю вас, як было на самай справе.
    ...І адразу на грудзях былога вязня рэжыма вырас надпіс па-руску "Страна для жизни", з вуснаў палілася чысцюткая руская мова ("потому что 98% говорят по-русски, а виноват Лукашенко, поэтому буду говорить по-русски", и на чыстай рускай мове былы вязень сказаў: "Позняк сошел с ума. Жаль, конечно, человека".
  • Тры тыдні
    10.07.2025
    Гатовы з'есці сваю шляпу?, тры тыдні з 1 ліпеня скончваюцца 22 ліпеня.
    Праз 12 дзён.
  • І смех і грэх
    10.07.2025
    Гатовы з'есці сваю шляпу?,
    Зянон і ягоная секта ўжо даўно мусяць зжаваць не толькі свае капелюшы, а ўсю вопратку разам са сподняй бялізнай.
    За "вызвольную армію", "беларускае тэлебачанне з Украіны", "падполле тройкі-пяцёркі на прадпрыемствах"...
    Ну і насоўку за Трампа, які за месяц ўжо не геніяльны, а тупаваты - банальна "не разумее".
    )))
  • Выбар верны
    10.07.2025
    Тры тыдні , любімы занятак ябацек і зянонаўцаў- лічыць тыдні і грошы. Вы б 5а сайце Вольнай Беларусі зрабілі калькулятар дзён і адсоткаў - бухгалтары і юрысты скажуць вам дзякуй.
  • Тры тыдні
    10.07.2025
    Выбар верны, адлік часу завёў сам Ціханоўскі. І сумы грошаў назваў. Ніхто за язык яго не цягнуў.
    Будзе адказваць за свае словы 22 ліпеня.
  • Пеця
    10.07.2025
    Выбар верны, што ж ты, фраер, здаў назад?
  • Лапідарна-геніяльная істота
    10.07.2025
    І смех і грэх, добра смяецца той, хто смяецца апошнім
  • І смех і грэх
    10.07.2025
    Лапідарна-геніяльная істота,
    дык за пустыя пазнякоўскія абцананкі-цацанкі жаваць свае майткі будзеце ці здольныя толькі языком мянціць?
  • Саучаснік
    10.07.2025
    Як Пазьняк мог прыехаць, калі нават мне было відавочна, чым усё гэта скончыцца, калі я шчыра і прама казаў Ціханоўскаму, што лукашэнка так проста ўладу не аддасі, што трэба біцца насьмерць за яе, і я бачыў, што людзі не гатовы так змагацца, мяне паслаў на тры літары перад усімі, выгнаў з каманды. Мог бы хоць узяць на сябе адказнасць за правал, але не.
  • Выгналі усіх
    10.07.2025
    Саучаснік, у офісе Ціханоўскай няма ніводнага чалавека з каманды Ціханоўскіх 2020 года.
  • ПЯТРО
    10.07.2025
    Наконец-то кто-то сказал это вслух. Уважение Тихановскому.
  • Выбар зроблены
    10.07.2025
    Ціханоўскі 0:58: "Я готов оказывать поддержку инициативам её (Светланы) команды".
  • не такі, як ёсць
    10.07.2025
    Тое ж самае казалі пра Пазняка, калі ён стаяў за адзіную беларускую мову, за плот на мяжы з маскалямі, а калі папярэджваў пра вайну з маскалямі - дык і наогул круцілі каля скроні. У выніку мы атрымалі пакаленне, якое размаўляе па-руску, не ведае ані сваёй гісторыі, як і культуры. Слухайце Ціханоўскіх надалей 👍🏻
  • Глыба
    10.07.2025
    Сколько же членов секты "свидетелей агентуры" набежало в рабочее время!
  • Здымі маску
    10.07.2025
    Глыба, здай грошы, запоўні гугл-форму.
  • Он мне не отец нации
    10.07.2025
    Потому и не приехал. Боялся за свою персональную свободу. Проще сидеть за границей и поливать всех нечистотами.
  • Імя
    10.07.2025
    Он мне не отец нации, вядома ж, бо твая "нацыя" - рускамірства.
  • Усе з'ехалі, ніхто не прыедзе
    10.07.2025
    Он мне не отец нации, так і Ціханоўскі не прыедзе. І Света не прыедзе. І Вячорка не прыедзе. І Латушка не прыедзе. Ніхто з офіса не прыедзе. Ніхто з кабінета не прыедзе. Усе яны пабаяцца за сваю персанальную свабоду. Ім прасцей будзе сядзець за мяжой і пісаць, які дрэнны Пазьняк.
  • Таймер
    10.07.2025
    Зянон Пазьняк сказаў, што гэты балаган скончыцца праз месяц-паўтара. Засякаю час. Паглядзім, хто будзе правы.
  • Ганулька
    11.07.2025
    Он мне не отец нации, У 2020 Пазняку было 76 гадоў. Для барыкадаў трэба хто маладзейшы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць