Грамадства123123

Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк выказаўся ў фэйсбуку пра вызваленне рэжымам Лукашэнкі падчас візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 14-ці палітвязняў.

Фота Зянона Пазняка

На думку Зянона Пазняка, 

«вызваленне палітвязняў — гэта не ад эканамічнага «ціску» Захаду. Гэта палітычная ініцыятыва Лукашэнкі, які хоча мець стасункі з Захадам, каб павялічыць сабе поле манеўру, свабоднае ад дыктату пуцінскага рэжыму».

Прытым ён акцэнтуе ўвагу на моманце, якога іншыя каментатары ўвогуле не заўважаюць:

«У гэтай сітуацыі (і ва ўсіх папярэдніх) звяртае на сябе ўвагу факт, што рэжымная ўлада вызваляе не прызнаных беларускіх палітыкаў, але толькі расейскіх і прарасейскіх людзей, каляпалітычных беларусаў і замежных асоб. Беларускіх нацыянальных палітыкаў і беларускіх патрыётаў не вызвалілі ніводнага. Так было і на гэты раз перад візітам Келага».

Зянон Пазняк дапускае, што

«і тут над Лукашэнкам вісіць ФСБ, якая зацікаўлена, каб першым чынам выпусцілі іхных маскоўскіх крэатур і ворагаў Беларусі. Калі б тое было не так, то ў першую чаргу (для патрэбнага ўражання, якое б ацанілі) Лукашэнка мог бы выпусціць, напрыклад, знакамітых беларускіх журналістаў і выдаўцоў Дзяніса Івашына і Паўла Мажэйку, ды вядомага патрыёта і пісьменніка Паўла Севярынца».

У той жа час

«Выпусканне прарасейшчыны наводзіць на пытанні. (Адна такая выпушчаная асоба [маецца на ўвазе выкладчыца Наталля Дуліна — НН] увогуле сказала, што лепш, каб ёй далі магчымасць дасядзець тэрмін да канца і застацца ў Беларусі, чым апынуцца за мяжой.)»

Тым не менш, Пазняк усё ж спадзяецца, што

«далейшыя стасункі амерыканскіх палітыкаў не толькі з рэжымам, але і з беларускімі патрыётамі (а я спадзяюся, яны будуць развівацца) высвятляць сітуацыю і ў гэтым становішчы».

Нагадаем, што ў выніку візіту ў Мінск Кіта Келага на волі апынуліся такія палітвязні, як адзін з натхняльнікаў беларусаў у 2020 годзе Сяргей Ціханоўскі, выкладчыца-італьяністка Наталля Дуліна, журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, бізнэсмен Сяргей Шэлег, адзін з удзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў і іншыя.

Каментары123

  • Ну-ну
    23.06.2025
    Для кантэксту дадам, што яшчэ зусім нядаўна Пазьняк казаў, што гэта нібыта ён асабіста ўплывае на вызваленьне. Напрыклад, пра Шарэнду-Панасюк (https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/361356). Цяпер Пазьняк заяўляе, што вызваляюць толькі «прарасейскіх». Атрымліваецца, паводле лёгікі Пазьняка, ён спрыяе вызваленьню «прарасейскіх палітыкаў» :D Маладзец! :D Геній! Закопвай сябе далей!
    P.S. Зянонаўцы зноў будуць бясьсільна дызлайкаць гэты камэнтар. Можна падумаць, некалькі дзясяткаў дызлайкаў неяк зьменіць факт таго, што Пазьняк гэтыя вызваленьні прыпісваў у свой час сабе :)))
  • Але ж
    23.06.2025
    каго канкрэтна мае на ўвазе паважаны лапідарый? У яго ж усе агентура, хто не ён, а ён не сядзіць. Няхай з'едзе ў Беларусь , сядзе ў турму, тады будзе каго выпускаць.
  • нк такі, як ёсць
    23.06.2025
    апошнімі выйдуць (калі выйдуць) тыя, каго ён баіцца больш за ўсіх

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць