Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку пра яго ўдзел у яе вызваленні і Гарбуновай пра «бессэнсоўнасць барацьбы»
«Не думаю, што ў атачэнні Лукашэнкі прыслухоўваюцца да Зянона Станіслававіча».

«Да сённяшняга моманту, да прыезду ў Вільню, я не чула ні разу (а я ў палітыцы з канца 1990-х) прозвішча Гарбунова. Не ведаю, чым ахвяраваў гэты чалавек дзеля Беларусі. Заявы такога чалавека, які не прайшоў праз усё гэта, я не ўспрымаю. Не ведаю, хто гэта і чым ахвяравала», — адказала Паліна.
Рэзкія заўвагі пра «бессэнсоўнасць барацьбы» былая палітзняволеная і «міністарка па палітвязнях» Вольга Гарбунова зрабіла ў 2024 годзе.
«Калеснікава заўсёды выступала за мірныя перамовы, за дыялог з уладамі. Згадайце яе з'яўленне на вуліцах Мінска, калі яна была на свабодзе.
А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і», — казала Вольга Гарбунова ў інтэрв'ю Радыё Свабода.
Вольга Гарбунова была арыштаваная ў лістападзе 2021 года за ўдзел у пратэстах. Яна правяла ў СІЗА паўгода, атрымала хатнюю хімію, пасля чаго з'ехала з Беларусі.
Апроч таго, Шарэнда-Панасюк пракаментавала словы Зянона Пазняка, які раней заявіў пра тое, што палітзняволеную вызвалілі пасля ягонага звароту:
«Я не ведаю, якія намаганні да майго вызвалення прыкладаў Зянон Станіслававіч. Калі і прыкладаў, не думаю, што ў атачэнні Лукашэнкі прыслухоўваюцца. Я лічу, што маё вызваленне — гэта вынік ціску на рэжым».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары