Грамадства22

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны

Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, былая палітзняволеная Наталля Дуліна ўчора звярнулася па дапамогу, збор у яе падтрымку быў аб'яўлены на платформе «Байсол».

Наталлю Дуліну ў 2020 годзе, пасля ўдзелу ў агульнанацыянальным страйку, звольнілі з працы ў МДЛУ. З тых часоў яна пяць разоў падвяргалася адміністрацыйным арыштам па 14 або 15 сутак за палітычную актыўнасць.

3 кастрычніка 2022 года яе затрымалі па крымінальных артыкулах па абвінавачаннях у актыўным удзеле ў масавых мерапрыемствах на тэрыторыі МДЛУ і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», чым назвалі інтэрв'ю незалежнаму СМІ. Жанчыне прысудзілі 3,5 гадоў пазбаўлення волі.

Пакаранне яна адбывала ў жаночай калоніі №4 у Гомелі. Калі да заканчэння тэрміну заставалася 6 месяцаў, Дуліну падчас візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага разам з групай іншых палітвязняў вывезлі ў Літву. Так яна апынулася ў вымушанай эміграцыі, хоць сама мела намер адбыць тэрмін да канца і пасля таго застацца жыць дома.

Цяпер Наталлі Дулінай неабходна неяк стаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы, знайсці працу.

«У Беларусь я вярнуцца не магу, гэта небяспечна і можа скончыцца чарговым арыштам. Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дому, пазбавілі якога-небудзь статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія даказваюць гэта. Я грамадзянка Беларусі, але не магу там жыць. Я пенсіянерка, але праз адсутнасць дакументаў не магу атрымліваць сваю пенсію. Фактычна я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, неабходная дапамога», — піша Дуліна.

Яна просіць беларусаў сабраць ёй €5000. Гэта дасць магчымасць на працягу хаця б некалькіх першых месяцаў знайсці жыллё і вырашыць праблемы са здароўем, паколькі жанчына мае патрэбу ў пратэзаванні зубоў.

Неабходныя пяць тысяч еўра сабралі за лічаныя гадзіны. Па стане на 07:00 раніцы сабрана 5681 еўра.

Падтрымаць Наталлю Дуліну можна па спасылцы.

Каментары2

  • Незразумела
    10.07.2025
    Нават такія людзі просяць дапамогу. Дзе там "Міжнародны гуманітарны фонд", які ствараўся для дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі!?
  • Ыван
    10.07.2025
    Мы собрали. через террорисздический байсол. Вертухаям из губопопика и какбыб-бэ привет

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць