Грамадства3636

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей

Вызваленая ў мінулую суботу падчас візіту ў Мінск спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага былая палітзняволеная Наталля Дуліна дала інтэрв'ю расійскай «Новой газете». У ім яна выказалася на тэму, ці варта амерыканцам заключаць здзелку з рэжымам аб адмене накладзеных на рэжым Лукашэнкі санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.

Наталля Дуліна

— Вы казалі, што амерыканцы паабяцалі: апошняе памілаванне — гэта «толькі пачатак, і такім чынам будуць спрабаваць выцягнуць усіх». У New York Times пісалі пра «вялікую ўгоду» — масавае вызваленне палітвязняў у абмен на зняцце часткі амерыканскіх санкцый. Гэта было б правільна?

— Хачу пачаць з таго, што я не палітычны аналітык. Як звычайны чалавек, я лічу: здымаць санкцыі ў абмен на жыццё людзей, якія цяпер утрымліваюцца [у калоніях], — памылкова. Гэта ўсё роўна што дамаўляцца з людажэрам, што ён больш не будзе есці людзей. Дамаўляцца, што ён выпусціць тых людзей, якіх ён ужо ў лядоўню паклаў, каб іх з'есці, і разлічваць, што іншых людзей ён больш есці не будзе.

Выбачайце за пафас, але пакуль мы з вамі размаўляем, працэс працягваецца: адзін чалавек выходзіць адтуль, а пяць — заходзяць. Магчыма, цяпер больш людзей атрымліваюць «хімію» — абмежаванне волі, а не калонію, але ўсё працягваецца.

Таму я як Наталля Дуліна — супраць зняцця санкцый, я-за тое, каб гэтыя людзі выйшлі, але я не веру, што, выпусціўшы ўсіх гэтых людзей і атрымаўшы зняцце санкцый, Лукашэнка не зоймецца тым жа самым. Мы гэта назіралі ўжо раней.

— А што тады рабіць? Лукашэнка, мабыць, цяпер вызваліў вас авансам, каб цяпер ужо дамовіцца пра зняцце санкцый.

— Гэта першы крок, і цяпер ён будзе прасіць каву ў ложак, потым гульнявую прыстаўку, потым яшчэ нешта. Вельмі неспакойна мне ад гэтага. Як абывацелька, я лічу, што пакуль за спінай або плячом да пляча ў Лукашэнкі стаіць Пуцін, то яму даверу не можа быць. Лукашэнка не настолькі самастойны, і Пуцін будзе яго пакрываць.

Я разумею, што патрэбен гандаль, інакш мы наогул нічога не атрымаем. Ну, хай гэтым займаюцца палітыкі і спецыяльна навучаныя людзі, а я як хітры беларускі селянін з фальклору зараз кажу: «Э-э-э, не, я чагосьці не веру, нельга яму давяраць, ён надурыць, ён падмане». Я не ведаю, як трэба рабіць, але я яму не веру — і ўсё.

Каментары36

  • нашы расейскамоўныя & постмадэрністы гуляюць незалежнасцю РБ як фішкай ў казіно
    27.06.2025
    "Дуліна супраць зняцця санкцый"

    у чым пытанне ? вяртайся сядзі далей, што жахліва тут, хто усе нашы расейскамоўныя & постмадэрністы гуляюць незалежнасцю РБ як фішкай ў казіно. Цёця я цябе не належыць
  • Берасць
    27.06.2025
    Санкцыі — адзінае, што можа прымусіць яго пайсці на саступкі. Санкцыі б'юць і па Маскве — яна вымушаная траціць дадатковыя мільярды на падтрымку Лукашэнкі. Таму спачатку саступкі і толькі пасля зняццё санкцый.
  • цяжка на Беларускай Мове сказаць 10 слоў, а спрабуеш сусветнай геапалітыкай займацца
    27.06.2025
    цябе цяжка на Беларускай Мове сказаць 10 слоў, а спрабуеш сусветнай геапалітыкай займацца , закладніца маскоўскага імперыялізму ...i бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць ...

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць