Грамадства

У Мінздароўі расказалі, ці трэба афармляць даведку да 1 верасня

Медыцынская даведка да 1 верасня патрэбная толькі пры першым афармленні дзіцяці ў яслi, дзіцячы садок, школу, гімназію. Для тых дзяцей, якія працягваюць наведваць установу адукацыі, дадатковае афармленне даведкі аб стане здароўя не патрабуецца, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота: edinstvo.by

Такім чынам, дзеці могуць працягваць наведваць дзіцячы сад ці школу да таго часу, пакуль не скончыцца тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя, якая маецца ва ўстанове адукацыі.

У Мінздароўі нагадалі, што афармляць медыцынскую даведку трэба ў месяц нараджэння дзіцяці. Тэрмін яе дзеяння традыцыйны — ад шасці месяцаў да аднаго года.

Пры першасным афармленні дзіцяці ў яслi, дзіцячы сад, школу, гімназію трэба прынесці два асноўныя медыцынскія дакументы.

Па-першае, гэта медыцынская карта. Яна афармляецца на дзіця ў дзіцячай паліклініцы па месцы жыхарства. У залежнасці ад узросту і асаблівасцей здароўя дзіцяці прызначаць здаць аналізы і прайсці афтальмолага, неўролага, аталарынголага, хірурга, стаматолага, пры неабходнасці атрымаць кансультацыі больш вузкіх спецыялістаў.

Дзяўчынкам трэба прайсці акушэра-гінеколага (гэта звязана з ростам гінекалагічнай паталогіі ў раннім узросце), здаць аналіз на цукар у крыві. У 4 гады да гэтага спісу дадаецца лагапед.

Калі рэкамендавана аддаць дзіця ў санаторны яслі-сад, санаторны дзіцячы сад, санаторную групу, неабходна аформіць на дзіця заключэнне доктара-кансультацыйнай камісіі.

Для наведвання дзіцём спецыяльнай групы, групы інтэграванага навучання і выхавання неабходна аформіць заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Па-другое, патрэбна медыцынская даведка. Яна бярэцца за пяць дзён да афармлення ва ўстанову адукацыі.

Афармляецца ў педыятра. Алгарытм атрымання даведкі наступны.

Да 5-гадовага ўзросту дзіцяці маці з дзецьмі звяртаюцца непасрэдна да свайго ўчастковага педыятра. Ён аглядае дзіця і накіроўвае да вузкіх спецыялістаў. З 5 гадоў дзеля эканоміі часу неабходна звярнуцца ў даўрачэбны кабінет.

Медыцынскі работнік вымерае рост, вагу, праверыць вастрыню зроку і слыху, пры неабходнасці выпіша накіраванні на аналізы (найчасцей агульны аналіз крыві і мачы). З усімі гэтымі дадзенымі затым трэба ісці да ўчастковага педыятра. Маючы на руках вынікі аналізаў і першаснага агляду, яму прасцей будзе зарыентавацца, ці патрэбныя дзіцяці нейкія дадатковыя даследаванні.

Паведамляецца, што пры афармленні меддаведкі пры паступленні ва ўстанову дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ўлічваюцца вынікі дыспансерызацыі бягучага года. Дадаткова праходзіць медагляд не трэба.

Пасля праходжання медаглядаў і лабараторнага даследавання ўчастковы доктар-педыятр запаўняе медыцынскую даведку аб стане здароўя.

На падставе даведкі аб стане здароўя медработнікі дзіцячых садоў і школ складаюць для дзіцяці індывідуальную «карту здароўя» з улікам усіх рэкамендацый медыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію28

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць