Ужо з сярэдзіны ліпеня ў мінскіх універмагах адкрыюцца традыцыйныя школьныя кірмашы. Колькі бацькам рыхтаваць грошай, пішуць «Мінск-Навіны».

Для школьнікаў устаноўлены дзелавы стыль адзення.
Так, у камплект адзення дзелавога стылю для хлопчыка ўваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, сарочка з кароткім і доўгім рукавамі, джэмпер (гольф), гальштук.
Дзяўчынкі змогуць насіць у школу пінжак, камізэльку, спадніцу, штаны, блузку з кароткімі і доўгімі рукавамі, джэмпер (гольф), сарафан і сукенку. У зімовы час гардэроб навучэнцаў можна ўцяпліць трыкатажнай кофтай.
Арыенціровачны кошт поўнага камплекта для школьнікаў малодшых класаў ва ўнівермагах складае ад 336 да 1129 рублёў, а для старшакласнікаў - ад 414 да 1386 рублёў.
У вучнёўскі камплект уваходзяць адзенне, абутак, заплечнік, канцылярскія і школьна-пісьмовыя прылады.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Вы зьдзекуецеся ?