Здарэнні22

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Астраўцы, дзе пяцігадовы хлопчык праваліўся ў калодзеж ліўнёўкі каля дома і загінуў

Увечары 28 чэрвеня ў калодзеж ліўневых ачышчальных збудаванняў на вул. Паркавай звалілася дзіця. Ратавальнікі дасталі яго з вады жывым, але хлопчык памёр у бальніцы. Падрабязнасці трагедыі расказаў канал АНТ.

У Астраўцы адбыўся жахлівы выпадак — пяцігадовы Захар загінуў, трапіўшы ў адкрыты калодзеж, што месціўся за некалькі хвілін ад двара, дзе ён звычайна гуляў з іншымі дзецьмі.

Увечары 28 чэрвеня Захар гуляў разам з сябрамі сямі і дзевяці гадоў. Дзеці падышлі да ачышчальных збудаванняў. Месца было адкрытым і даступным.

Ці сам Захар адкрыў крышку люка — невядома: адкрыць яе мог любы з траіх дзяцей: крышка была пластыкавай, без замка або ахоўнага механізму.

Ачышчальныя збудаванні былі прынятыя ў эксплуатацыю яшчэ ў 2010 годзе. У мясцовым ЖКГ сцвярджаюць: праект не прадугледжваў ні агароджы, ні спецыяльных зашчэпак. «Па праекце яны ідуць без агароджвання», — заявіў прадстаўнік службы.

Пры гэтым у ЖКГ паспрабавалі перакінуць адказнасць на бацькоў: маўляў, трэба было сачыць за дзецьмі.

Пасля гібелі Захара Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб службовай халатнасці, якая пацягнула смерць чалавека праз неасцярожнасць.

Што дакладна адбылося ў той вечар у Астраўцы, невядома. Але, як распавяла адна жанчына са слоў сваёй сястры, адзін з хлопчыкаў, што гулялі побач, нібыта сказаў Захару: «Скокні!» — і той скокнуў.

Гэтая версія, хоць і не пацверджана следствам, актыўна абмяркоўваецца ў горадзе. Але, незалежна ад таго, як развіваліся падзеі, адзін факт застаецца непахісным — ахоўныя канструкцыі былі адсутныя, і гэта зрабіла магчымай трагедыю.

Дзед пяцігадовага Захара, Александр Пятровіч, гаворыць пра трагедыю з вялікім болем. Ён не можа зразумець, як такое магло здарыцца: «Ну як яго занясло туды? Ён жа ўсяго баяўся».

Александр Пятровіч прызнаецца, што думаў: першай магілай у сям’і будзе яго ўласная. Ён не ўяўляў, што давядзецца хаваць дзіця, унука, якога так любіў. У горадзе, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, яму цяжка сустракацца з людзьмі: «Ну гэта ж свае людзі — камунгас, як іх караць?» — кажа ён.

Каментары2

  • Штольц
    06.07.2025
    Верх безответственности со стороны взрослых родственников. Отпустить пятилетнего ребенка - что могло пойти так?..
  • Максим Дизайнер
    07.07.2025
    Штольц, Правильно, виноват 5-и летний ребенок, а не тупорылый пролетариат. Надо было на поводке выводить выгуливать, как ты своих.

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць