Грамадства33

Лукашэнка даў зразумець, што Хрэнін схлусіў

1 ліпеня падчас урачыстага сходу да свята 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вучэнні «Захад-2025», якія праводзяцца сумесна з Расіяй, будуць праходзіць далей ад мяжы — у цэнтральнай частцы краіны. Паводле яго слоў, гэта зроблена, каб «не падліваць алею ў агонь» і не рэагаваць на дзеянні НАТА.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Image

«Мы амаль удвая скарацілі колькасць войскаў і перанеслі іх за сотні кіламетраў ад мяжы», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што вучэнні НАТА «Абаронца Еўропы» каля беларускай мяжы нясуць пагрозу. Маўляў, 25 тысяч вайскоўцаў і 3 тысячы адзінак тэхнікі знаходзяцца літаральна «за 10—15 кіламетраў ад нашай зямлі».

Пра тое, што маштабы вучэнняў будуць скарочаныя, а манеўры пройдуць далей ад заходняй мяжы, яшчэ 28 мая паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён падкрэсліў, што гэта зроблена, каб прадэманстраваць гатоўнасць Беларусі да «дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці».

Сёння той жа Хрэнін паспрабаваў запусціць версію, што ніякага пераносу вучэнняў «Захад-2025» углыб Беларусі не адбылося — маўляў, іх і ад пачатку не планавалі праводзіць каля мяжы. Аднак жа Лукашэнка абвергнуў словы свайго падначаленага ўсяго праз некалькі гадзін.

Каментары3

  • Paliašuk
    01.07.2025
    У метрапалітэн метадычку даслалі, а хрэніну забыліся. Ну, як так?! :)
  • Ёсік
    01.07.2025
    Калі сам хлус, чаго чакаць ад падначаленых. Хрэнін сікун. Б.яць, старыя людзі, а паводзяць сябе, як тыя дзеці. Бацькі-беларусы, вось такія доўбні і манюкі хлусьлівыя - вышэйшыя афіцэры беларускай арміі, вось гэтыя недалёкія распараджацца жыцьцямі вашых сыноў і дачок.
  • А насамрэч
    01.07.2025
    хлусяць абодва і ніхто нікуды нічога не пераносіць і не скарачае. Як вам такі варыянт?

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць