Грамадства99

«Лукашэнка ніколі нічога не баіцца». Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА

Міністр абароны раптам прыдумаў новую версію пераносу вучэнняў углыб тэрыторыі Беларусі. Дакладней, ён заявіў, што ніякага пераносу і не было.

Віктар Хрэнін. Скрыншот СТВ

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» з самага пачатку збіраліся праводзіць не на заходніх межах, а ў глыбіні тэрыторыі Беларусі.

Так Хрэнін адрэагаваў на словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Аляксандр Лукашэнка баіцца расійскіх правакацый, а таму вырашыў перанесці вучэнні далей ад межаў.

«Яны хай як заўгодна выказваюцца. Мы ўсё цудоўна разумеем, у нас рашэнні прэзідэнт ніколі пад ніякім ціскам не прымае. Ніколі нічога не баіцца. 

Рашэнне прынята нават не ў гэтым годзе. Канцэпцыя была прэзідэнту дакладзеная ў мінулым годзе. Паступова, падаўшы гэтую інфармацыю, данеслі, якім чынам будуць праходзіць вучэнні. Тое рашэнне, якое прынята, яно прынята даўно», — сказаў Хрэнін у эфіры «Першага інфармацыйнага». 

Міністр сцвярджае, што вучэнні ў краінах НАТА значна маштабнейшыя за беларускія і расійскія.

«Вучэнні «Абаронца Еўропы» проста маюць грандыёзны характар па колькасці прыцягваемых войскаў. 95 тысяч — гэта сур'ёзная групоўка», — лічыць Хрэнін.

Ён прызнаў, што ва Украіне і Польшчы могуць перажываць з-за вучэнняў «Захад-2025».

«Можа, яны і могуць перажываць. Але гэта іх асабістая справа. Ну і суседняя Польшча чамусьці расперажывалася, што мы тут пагроза. Сабраліся ў адказ нейкія вучэнні праводзіць. Гэта іх таксама права. Хай праводзяць», — дазволіў Хрэнін.

Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» павінны прайсці ў верасні на палігонах дзвюх краін. У канцы мая Хрэнін абвясціў, што вучэнні будуць перанесеныя з заходняй мяжы ўглыб Беларусі.

«Нягледзячы на тое, што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю за ўзбраеннямі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь так і не былі зробленыя, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння «Захад-2025» і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — заявіў тады Хрэнін. То-бок гаворка ішла менавіта пра перанос вучэнняў і зніжэнне іх параметраў, а не пра першапачатковую канцэпцыю. 

Адначасова ў Мінабароны заявілі, што колькасць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаць у вучэннях, будзе скарочаная ўдвая. 

Пасля гэтага Уладзімір Зяленскі заявіў, што Лукашэнка баіцца расійскіх правакацый — менавіта таму ён перанёс вучэнні далей ад межаў. У Мінабароны, відаць, пакрыўдзіліся на слова «баіцца» і прыдумалі новую версію: маўляў, вучэнні збіраліся праводзіць не на межах з самага пачатку, яшчэ ў мінулым годзе, але тады пра гэта нічога не сказалі. 

Каментары9

  • Абу
    01.07.2025
    Як той казаў, нічога не баяцца толькі дурні ды вар'яты.
  • маскоўскі імперыялізм гэта не перажыве ! дзякуй НН )
    01.07.2025
    "Мы ўсё цудоўна разумеем, у нас рашэнні прэзідэнт ніколі пад ніякім ціскам не прымае. Ніколі нічога не баіцца. "

    маскоўскі імперыялізм (ад гіркіна да навальнага) гэта не перажыве!! БЕЛАРУСЫ, БРАТЫ ВАМ НЕ СОРАМНА ? )))

    дзякуй НН ЗА добрыя навіны ! Жыве !!
  • колькі імерыя бясконцага джыхада інвеставала ў пражэкт ізаляцыі і акупацыі Беларусі?
    01.07.2025
    цікава колькі імерыя бясконцага джыхада інвеставала ў пражэкт ізаляцыі і акупацыі Беларусі? Безумоўна нашы эліты і наша нацыя значна больш развітыя за маскоўскі улус (як пісаў іх ідал К. Маркс)

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць