Спорт

Экс-брамнік зборнай Генадзь Туміловіч будзе працаваць трэнерам у Ізраілі

Толькі нядаўна Туміловіч атрымаў грамадзянства Ізраіля.

Былы брамнік зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч стаў галоўным трэнерам клуба па пляжным футболе «Рош-ха-Аін» з Ізраіля. Пра гэта Туміловіч распавёў у сваім telegram-канале.

Раней спецыяліст працаваў з расійскім «Крысталам» (Д1).

Тры месяцы таму Туміловіч атрымаў грамадзянства Ізраіля, пра што таксама эмацыйна паведамляў у тэлеграм-канале.

«Ужо ў Ізраілі. Як гэта атрымалася па цверазяку — дагэтуль зразумець не магу. Сяджу тыдзень, туплю, разважаю на гэтую тэму. Пакуль не ўкурыў, як так атрымалася: летась — ніводнага пашпарта не было, сёлета — ужо два. Дакументы атрымаў. Што буду рабіць, пакуль не ведаю. Цяпер адпачываю, кайф», — сказаў у сваім тэлеграм-канале Генадзь Туміловіч.

Вядома, што колішні вядомы футбаліст, а цяпер трэнер жыў некалькі гадоў у Расіі, а ў студзені перад выбарамі ездзіў у Беларусь мяняць пашпарт.

У клубе з Ізраіля ён гуляў у 1999-2000 гадах.

Туміловіч выступаў за зборную Беларусі ў перыяд з 1998 года па 2004-ы, правёў за яе 32 матчы. Адзначыўся не толькі гульнявымі якасцямі, але і часта эксцэнтрычнымі паводзінамі як на футбольным полі, так і па-за яго межамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць