Вайна11

РФ захапіла другое з чатырох радовішчаў літыю ва Украіне

Расійскія войскі захапілі пасёлак Шаўчэнка на захадзе Данецкай вобласці, паблізу якога разведаны запасы літыю. Гэта другое з чатырох буйных літыевых радовішчаў Украіны, што перайшлі пад кантроль Расіі, піша DW.

Кавалак літыевай руды. Фота: Robert Michael / picture alliance via Getty Images

Пра захоп невялікага пасёлка Шаўчэнка паведаміла Міністэрства абароны РФ, і гэтую інфармацыю пацвердзілі аналітыкі ўкраінскага праекта DeepState. Некалькі расійскіх і заходніх СМІ паведамілі, што ў выніку гэтага Украіна страціла важнае радовішча літыю.

Ажыятаж у СМІ Германіі, ЗША, Францыі


«Расія заваёўвае «белае золата»: радовішча літыю ва Украіне ўзята пад кантроль» — пад такім загалоўкам 27 чэрвеня выйшаў матэрыял у нямецкай газеце Berliner Zeitung. Захопленае радовішча там назвалі «адным з найважнейшых у Еўропе», а яго страта — «стратэгічнай паразай».

Карэспандэнт The New York Times з Кіева адзначыў, што Украіну «пазбавілі важнейшага актыву, які мог бы дапамагчы падтрымаць новае эканамічнае партнёрства з ЗША». Ён падкрэсліў, што

Шаўчэнкаўскае радовішча — першае, захопленае пасля падпісання пагаднення аб нетрах паміж Кіевам і Вашынгтонам. Яно вылучалася высокай якасцю руды.

Французская Le Figaro таксама назвала радовішча «адным з найбольш перспектыўных ва Украіне». Паводле яе звестак, толькі гэтае радовішча ўтрымлівае высокамінералізаваны спадумен, з якога прасцей здабываць літый.

Наколькі важнае Шаўчэнкаўскае радовішча?


Паводле Дзяржаўнай службы геалогіі і нетраў Украіны, радовішча было адкрыта ў 1982 годзе. Здабыча там ніколі не вялася. У 2020 годзе ўкраінскія спецыялісты ацанілі запасы ў крыху больш за 2 млн тон. Аднак расійскія СМІ спасылаюцца на дадзеныя Раскангрэса (люты 2025 г.) — 13,8 млн тон руды.

Усяго ва Украіне разведаны чатыры буйныя радовішчы літыю. Адно з іх — Крутая Балка ў Запарожскай вобласці — таксама пад акупацыяй з 2022 года.

Два іншыя, Полахаўскае і ўчастак Добрая, знаходзяцца ў Кіраваградскай вобласці. Апошняе лічыцца найбольш перспектыўным. Здабыча нідзе не вядзецца.

Каментары1

  • Гэта ж трампаўскі літый
    29.06.2025
    Хай сам дбае пра яго.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв11

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

Сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага могуць правесці ўжо ў найбліжэйшую пятніцу5

У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв11

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць