Усяго патроху2222

Хлопец кінуў свае красоўкі ў кантэйнер Чырвонага Крыжа ў Мюнхене. Праз тыдзень іх ужо прадавалі ў сэкандзе ў Босніі

Нямецкі блогер вырашыў даведацца, куды адпраўляюцца рэчы з кантэйнераў для дабрачыннага збору, і быў вельмі здзіўлены.

Нямецкі блогер і яго красоўкі ў магазіне сэканд-хэнд у Босніі. Скрын відэа: moe.haa / TikTok

Нямецкі блогер апублікаваў відэа, у якім расказаў пра дзіўнае падарожжа сваіх старых красовак, якія ён кінуў у спецыяльны кантэйнер Чырвонага крыжа для збору рэчаў у Мюнхене.

Перад гэтым хлопец уставіў у іх невялікі датчык адсочвання Air Tag, які дапамагае знаходзіць рэчы. Мэтай было даведацца, што далей адбываецца з рэчамі, якія людзі кідаюць у такія дабрачынныя кантэйнеры ў розных гарадах Еўропы.

Як расказвае мужчына, на трэці дзень красоўкі паехалі ў пасёлак Пух у Аўстрыі, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Баварыяй, затым накіраваліся ў Славенію, адтуль — у Харватыю.

На пяты дзень транспартавання красоўкі трапілі ў баснійскі горад Казін. Мужчына быў вельмі здзіўлены, калі на карце пабачыў, што трэкер паказвае на сэканд-хэнд.

Блогер вырашыў злятаць у Боснію і Герцагавіну, каб спраўдзіць інфармацыю. Наведаўшы магазін, ён знайшоў свае старыя красоўкі на паліцы сярод іншага абутку. За іх прасілі 20 мясцовых марак, што адпавядае 10 еўра.

Мужчына вырашыў паразмаўляць з прадаўшчыцай. На пытанне, адкуль яны бяруць рэчы, яна адказала, што з Германіі.

«Мой бос — басніец, які жыве ў Германіі. І ён прывозіць вопратку», — дадала яна.

Блогер спытаў, ці ідуць грошы ад продажу на дабрачыннасць, і пачуў адмоўны адказ.

«Мяне цікавіць, як гэта магчыма, што мы выкідваем абутак у кантэйнер Чырвонага Крыжа ў Германіі, а яны прадаюцца амаль за 800 кіламетраў адтуль, без згадкі работнікамі ці нейкім іншым спосабам, што гэта дабрачыннае ахвяраванне Чырвонаму Крыжу?» — задаецца пытаннем блогер і паведамляе, што ён звярнуўся за каментаром у Чырвоны Крыж.

На жаль, па нейкіх прычынах гэты ролік цяпер выдалены, але ён захаваўся ў перапостах у іншых сацыяльных сетках.

Сам жа блогер размясціў новае відэа, у якім расказаў, што атрымаў адказ на свой зварот. Яму паведамілі, што толькі каля 10% адзення, якое паступае ў кантэйнеры Чырвонага Крыжа, непасрэдна трапляе да людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Каля паловы праз дрэнны стан ідзе на перапрацоўку і каля 40% змесціва кантэйнераў прадаецца розным кампаніям, якія займаюцца сэканд-хэндам. Такім чынам збіраюцца сродкі на дабрачынныя праекты Чырвонага Крыжа. Крама ў Босніі прадае тавар у звычайным парадку і не ахвяруе атрыманага прыбытку.

«Калі вы хочаце сапраўды дапамагчы сваім адзеннем наўпрост, то не ахвяруйце яго ананімна праз кантэйнеры, а аддавайце проста людзям у рукі. Ці то на вуліцы, у прытулках, ці ў суседскіх групах. Так ваша дапамога дакладна дойдзе да адрасата», — раіць блогер.

Каментары22

  • Максим Дизайнер
    24.06.2025
    Какой в Эвропе у людей прятный и открытый взгляд. Вспоминаю улицы Минска с содроганием.
  • Страна для жизни
    24.06.2025
    Как же хорошо, что Президент Беларуси недопустил того, чтобы беларусы ходили в обносках под названием "сэконд-хенд".
  • Сігога
    24.06.2025
    Ну па першае - а што не так? Красоўкі ў тым стане што ён выкінуў нават бамжы насіць не будуць.
    Басніец купіў гэтыя красоўкі і перапрадае. Што не так?

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі6

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці5

Беларус збірае мільёны праглядаў, паказваючы, як навучае пенсіянераў карыстацца смартфонамі3

Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты13

Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі2

Праз залеву спыніўся транспарт на некаторых участках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць