Грамадства99

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі

Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня наведаў цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, паведамляе яго прэс-служба.

Фота: President.gov.by

Лукашэнка звярнуў увагу, што ўдарныя і разведвальныя комплексы развіваюцца вельмі дынамічна. Для кіравання імі выкарыстоўваюцца ўсё больш дасканалыя і абароненыя спосабы.

«Таму найважнейшая задача для нас — актыўнае развіццё сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнай авіяцыяй», — падкрэсліў ён.

«Такім чынам, мы павінны вызначыцца хаця б у першым набліжэнні: беспілотныя лятальныя комплексы, апараты (што гэта такое, мы бачылі; для чаго прызначаныя, мы таксама ўбачылі) — якія будзем вырабляць. Іх ужо мноства. Калі не сотні, то дзясяткі дакладна. Зыходзячы з сітуацыі, якая складаецца ў Беларусі, зыходзячы з нашых магчымасцяў — што будзем вырабляць?

Як будзем змагацца супраць беспілотных лятальных комплексаў — гэта тэма нумар два. Як мне заўсёды дакладваюць, яна бліжэй да нас, мы тут можам больш», — звярнуў увагу Лукашэнка.

— Натуральна, хацелася б мець такую цуд-машыну, якая б працавала па ўсіх беспілотніках і пазбаўляла іх магчымасці выконваць свае функцыі. Калі мы такое вынайдзем, тады нам не патрэбныя ніякія беспілотнікі».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што любое сучаснае ўзбраенне можа эфектыўна прымяняцца толькі пры належнай індывідуальнай абароне салдата на полі бою.

Бронекамізэлькі, шлемы і іншая баявая экіпіроўка павінны быць надзейнымі, лёгкімі і ў той жа час зручнымі.

«У свой час мною ставілася задача, каб мы выраблялі дастатковую колькасць бронекамізэлек, каб забяспечыць Узброеныя сілы Беларусі і ў тым ліку для рэалізацыі на экспарт. Мы таксама павінны вызначыць, што мы можам, якія бронекамізэлькі будзем вырабляць, якую абарону забяспечым нашым салдатам на полі бою», — сказаў Лукашэнка.

— Натуральна, гэта запатрабуе навуковага падыходу, можа быць у поўнай меры зроблена толькі з выкарыстаннем якасных матэрыялаў. Без гэтага таксама немагчыма. Што мы можам у гэтым плане? Што не можам? Як будзем тут дзейнічаць?»

Каментары9

  • Імя
    14.06.2025
    Натуральны шлях да авалодання такімі тэхналогіямі ляжыць праз дапамогу Ўкраіне, якая цяпер вырабнік і палігон нумар адзін у свеце. Але ж, мне падаецца, я ведаю, каму яны прымуцца дапамагаць.

    І гэта будзе выконваць той самы нявінны прасцейшы губернскі народзец з нейкага бгуіра, які можа нават у свой час швэндаўся з плакацікамі супраць "калхозніка".
  • ШОС
    14.06.2025
    Што, страшна табе?
  • Jacek
    14.06.2025
    Тебе не дрона, тебе лома надо бояться.

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць