Каранік пра бронекамізэлькі: Беларускі салдат павінен быць абаронены лепш за сваіх замежных калег
Беларускі салдат павінен быць абаронены лепш за сваіх замежных калег. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, падводзячы вынікі нарады пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, піша БелТА.

На мерапрыемстве ў Бярозаўскім раёне, дзе асноўнай тэмай была ваенная беспілотная авіяцыя, таксама абмяркоўвалася пытанне вытворчасці сучасных сродкаў індывідуальнай абароны салдат на полі бою.
Бронекамізэлькі, шлемы і іншая баявая экіпіроўка павінны быць надзейнымі, лёгкімі і ў той жа час зручнымі, падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне, як айчынныя бронекамізэлькі выглядаюць на фоне лепшых замежных аналагаў, Уладзімір Каранік сказаў:
«Цалкам адпавядаюць. Мы лічым, што наш беларускі салдат павінен быць абаронены не толькі не горш, а лепш за сваіх замежных калег. Таму клас абароны, усе ДАСТы выконваюцца. Ідзе вельмі тонкая праца па падганянні, каб улічваць усе патрэбы Узброеных Сіл. Напрыклад, дадатковая кішэня, дадатковая кропка мацавання для нейкага рыштунку, дадатковая абарона нейкіх уразлівых месцаў, зыходзячы з досведу баявых дзеянняў».
Кіраўнік НАН адзначыў, што раней была пастаўлена задача забяспечыць дастойны ўзровень абароны беларускіх вайскоўцаў.
«Сёння мне было досыць лёгка адсправаздачыцца, бо гэта задача выкананая», — сказаў ён.
Уладзімір Каранік распавёў, што ў краіне двума вытворцамі асвоены выпуск бронекамізэлек усіх сучасных класаў у аб’ёме, які нават перавышае штогадовыя патрэбы Узброеных сіл.

«Прыемна, што дасягнута дастаткова высокая тэхналагічная незалежнасць. Магчымасць забяспечыць камфорт пры тым жа ўзроўні абароны — выкарыстоўваць керамічныя бранепліты, якія абараняюць больш эфектыўна, чым метал, але пры гэтым маюць меншую вагу. На сённяшні момант абодва вытворцы ў Беларусі асвоілі ўласныя тэхналогіі вытворчасці бранепліт у дастатковым аб’ёме», — падкрэсліў Уладзімір Каранік.
Паводле яго слоў, гэтую прадукцыю можна і экспартаваць. Тут пытанне ўжо маркетынгу, цаны і маштабавання аб'ёмаў.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
выдерживает все противопехотные и часть противотанковых средств.
перемещается по полю боя силами пехотного отделения (можно катить)