Свет22

У Канадзе палеантолагі знайшлі масавае пахаванне дыназаўраў. Там ляжаць парэшткі тысяч жывёл

У правінцыі Альберта (Канада) палеантолагі адкапалі адно з самых вялікіх у свеце масавых пахаванняў дыназаўраў. Тысячы пахірыназаўраў — траваедных дыназаўраў з характэрным рогавым вырастам на галаве — загінулі тут прыкладна 72 мільёны гадоў таму. Месца называецца Пайпстоўн-Крык, або «Рака Смерці», піша Бі-бі-сі.

Фота: BBC news

Навукоўцы на чале з прафесаркай Эмілі Бэмфарт пачалі раскопкі: спачатку разбіваюць пласт пароды кувалдай, затым асцярожна ачышчаюць зямлю, дзе знаходзяць скапленні костак — ад сцёгнаў і рэбраў да кавалкаў пальцаў, многія з якіх яшчэ цяжка ідэнтыфікаваць.

Пахірыназаўры — сваякі трыцэратопсаў, якія дасягалі да 5 метраў у даўжыню і важылі каля дзвюх тон. Асаблівасцю з'яўляецца касцяны «каўнер» з трыма рагамі і вялікі выраст на носе.

У Пайпстоўн-Крык косткі ляжаць вельмі шчыльна — да 300 на квадратны метр. Раскапаная пакуль тэрыторыя памерам толькі як тэнісны корт, але слаі з косткамі ідуць углыб амаль на кіламетр.

Навукоўцы мяркуюць, што пахірыназаўры мігравалі на поўнач на лета. Гэта быў адзін вялікі статак аднаго віду, што вельмі рэдка знаходзіцца ў фаўністычным летапісе.

Апроч пахірыназаўраў, у гэтым рэгіёне жылі і іншыя дыназаўры. У мясціне Дэдфал-Хілс навукоўцы знаходзяць косткі яшчэ аднаго віду — эдмантазаўраў з пляскатай «качынай» мордай. Некаторыя іх косткі ляжаць проста на паверхні, змытыя вадой.

Фота: BBC news

У музеі ў горадзе Гранд-Прэры назапашана ўжо каля 8000 костак, і яны дапамагаюць даследаваць не толькі будову дыназаўраў, але і як развіваўся від, як выглядаў іх свет. Адным з унікальных экспанатаў стаў вялікі чэрап дыназаўра па мянушцы «Вялікі Сэм».

Так магла выглядаць рэканструкцыя статка дыназаўраў. Рэканструкцыя: Walking with dinosaurs/BBC studios

Навукоўцы лічаць, што статак пахірыназаўраў загінуў з-за раптоўнай прыроднай катастрофы — магчыма, моцнай паводкі, выкліканай стыхіяй у гарах. Вада прыйшла хутка, са знішчальнай сілай, і цяжкія дыназаўры не паспелі ўратавацца.

Для дыназаўраў гэта была трагедыя, а для навукоўцаў — сапраўдны скарб: яны ведаюць, што ў кожным сезоне знаходзяць нешта новае. І раскопкі працягваюцца, бо наперадзе яшчэ шмат працы і адкрыццяў.

Каментары2

  • Андрусь
    26.05.2025
    Памятаю, як у 1990-я адна цётка ў белай прасціне ўсё абяцала канец свету і таму ўсе, хто хоча выжыць, мусілі сабрацца ў Кіеве ў пэўную дату і пэўны час. Там і дыназаўраў нехта сабраў у адным месцы, але тагачасны канец свету яны не перажылі.
  • Ніна
    26.05.2025
    72 млн. год таму?! І там нешта засталося?! Гэта мне асабіста нагадвае гісторыю пра свінтуса грандыёзуса.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі, імаверна, затрымалі былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай25

Хор з Даніі выканаў беларускую народную песню і ўзарваў сацсеткі11

Лукашэнка назваў дурасцямі публікацыі ў заходніх СМІ пра ваенную пагрозу з боку Расіі і Беларусі26

«Вызваліўшы нас, пасадзілі іншых». Алесь Бяляцкі паглядзеў фільм пра Алеся Бяляцкага1

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання6

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым2

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць