Грамадства66

Прапагандыст АНТ пахваліўся, як разгаварыў для свайго фільма беларусаў замежжа. Насамрэч ён нават не размаўляў з імі

У газеце «Советская Белоруссія» выйшла пафаснае інтэрв'ю з вядучым АНТ Андрэем Аляксандравым. Сярод іншага, яго спыталі пра фільм «Чужое неба», у якім беларусы, вымушаныя ўцячы за мяжу, былі знятыя падманам.

Андрэй Аляксандраў. Фота: sb.by.

На наступны дзень пасля выхаду «Чужога неба» Аляксандраў выпусціў свой рэпартаж, у якім нібыта паразмаўляў з удзельнікамі фільма па выніках прэм'еры. На пытанне прапагандысткі СБ Ірыны Аўсяп'ян пра тое, ці цяжка было разгаварыць герояў, Аляксандраў адказаў наступным чынам:

«Разгаварыць было нескладана. Усе яны шчыра адказвалі на пытанні. Гэтыя людзі сапраўды трапілі ў няпростую сітуацыю: усе яны сапраўды прызнаюцца, што няма на што абуцца, няма чым заплаціць за лячэнне, а часам няма чаго нават паесці. Некаторыя, гаворачы аб цяжкасцях, у якіх аказаліся, адразу пачыналі плакаць».

Нагадаем, каб зняць герояў фільма «Чужое неба», да іх звярнуліся па інтэрв'ю для ўнутраных патрэб нібыта з Офіса Ціханоўскай. Аднак пасля кадры апынуліся ў прапаганды. Фільм, зняты падманам, акрамя БТ, прэзентавалі ў кінатэатры на закрытым паказе з удзелам лукашэнкаўскіх топ-чыноўнікаў.

«Рэпартаж» Аляксандрава аказаўся такім жа хлуслівым. Кадры, паказаныя ім, былі знятыя за некалькі месяцаў да таго, як з‘явіліся ў эфіры АНТ. Прапагандыст рабіў выгляд, што з кімсьці размаўляе.

Іншыя цытаты прапагандыста Аляксандрава:

  • «Палова еўрапейскага кіраўніцтва — кроўныя нашчадкі фашыстаў. Таму іх так круціць ад святкавання 9 Мая, таму яны так ненавідзяць усіх, хто мае дачыненне да Вялікай Перамогі. І, на вялікае няшчасце, менавіта таму ва Украіне выгадавалі неанацысцкі рэжым».
  • «Я вельмі шчаслівы, што ў нас захаваліся традыцыйныя каштоўнасці і ўмацоўваюцца сямейныя. Рады, што мы застаемся астраўком здаровага сэнсу, дзе няма гендэрнага шаленства, дзе дзяцей у пачатковай школе не вучаць займацца сэксам, дзе не кідаюць паміраць на вуліцы, калі няма медыцынскай страхоўкі».
  • «Мая бабуля зусім малой хавалася ад немцаў у стозе сена, нямецкія штыкі праходзілі ў сантыметрах ад цела, але яна не выдала ніводнага гуку і засталася жывая. Бабуля па матчынай лініі на воднай пераправе патрапіла на міны, ад паліто засталіся адны толькі лапікі, цела пасекла асколкамі, выратаваў бацька».
  • «Цяпер Еўрасаюзу даводзіцца не пускаць да нас сваіх грамадзян, бо падымуць на вілы за пустыя паліцы, дарагую медыцыну і крымінагенную абстаноўку на вуліцах».

Каментары6

  • алесь
    02.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вуася
    02.05.2025
    Вот не могу понять, они все так безумно хотят быть похожими на усатого предводителя в своем стремлении разводить демагогию, или они действительно слабоумные
  • Барадзед
    02.05.2025
    Дешёвая пропаганда в РБ. Им платят за то, что они говорят в пустоту, а потом что-то монтируют.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін9

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць