Грамадства77

Было 38 рублёў за кіло, стала 63? Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў

Беларуска апублікавала ў тыктоку ролік, у якім паказала два цэннікі на адныя і тыя ж цукеркі кандытарскай фабрыкі «Камунарка» ў краме гандлёвай сеткі «Гіпа». Адрозніваліся даты і сама цана: 38,39 рубля і 63,36. Каментатары сталі спрачацца, праз што такое значнае падаражанне, піша Telegraf.news.

«Хто ў курсе, што адбываецца з «Камунаркай»?» — спыталася аўтарка відэа.

Так змянілася цана цукерак «Труфелі». Першы цэннік датаваны 24 сакавіка (дзе 38,39 рубля), другі — 23 красавіка (63,36). Гэта значыць, па гэтых звестках, цана вырасла на 24,97 рубля, або на 65%. 

Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў У адным з каментароў аўтарка відэа сцвярджала, што «сакавіцкі цэннік памянялі пасля абеду 23 красавіка».

«Цэннік памянялі пасля візіту прадстаўнікоў «Камунаркі», так сказалі работнікі крамы, якія таксама былі ў шоку!!!» — напісала беларуска.

«Неўраджай какава-зерня, ну ці таго, з чаго робяць какава-масла, на біржах, дзе яго закупляюць, цана ў тры разы ўзляцела», — патлумачыў падаражанне адзін каментатар.

Іншы абвінаваціў курс даляра: «Даляр падаражэў на дзве капейкі, ну і вось».

Яшчэ адна карыстальніца тыктоку сказала, што «гэта не «Камунарка», а «Гіпа» вызначае цэны». З ёй не пагадзіліся: «Не, цана ад пастаўшчыка».

«Хачу заўважыць, у «Спартаку» цэны адэкватныя… Камунарка, вядома, агонь», — падзяліўся меркаваннем яшчэ адзін юзэр.

«Гэта адбываецца, хутчэй за ўсё, не з «Камунаркай», а з гандлёвымі арганізацыямі», — думае іншы.

«Калі зроблена рэальна з какава-бабоў, цана будзе расці, бо цана на сусветным рынку моцна вырасла», — растлумачыў іншы каментатар.

Што ўплывае на кошт прысмакаў?

Раней галоўны тэхнолаг СААТ «Камунарка» Ірына Мацугуд расказала журналістам Telegraf.news пра два фактары, якія ўплываюць на кошт кандытарскай прадукцыі.

Па-першае, цана залежыць ад інгрэдыентаў. Чым даражэйшы склад прадукта, тым вышэйшая выніковая цана, тлумачыла Мацугуд. Напрыклад, цукеркі з кандытарскай глазурай будуць каштаваць танней, чым з шакаладнай.

«Другім пунктам ідзе тэхналогія вытворчасці. Калі цукеркі выпускаюць на высокапрадукцыйнай лініі, дзе працуе невялікая колькасць людзей, то і сабекошт будзе ніжэйшы. А калі, напрыклад, лінія старая, ды яшчэ і інгрэдыенты дарагія, — гэта сумленная цана», — запэўніла галоўны тэхнолаг «Камунаркі».

Пры гэтым зрабіць так, каб цукеркі «даражэйшыя» рабілі на лініі, дзе «танней», — нельга. Як сказала Мацугуд, гэта будзе ўжо зусім іншая прадукцыя: смак стане нязвыклым і ўлюбёныя прысмакі будзе не пазнаць.

А па словах генеральнага дырэктара СААТ «Камунарка» Сяргея Анюхоўскага, які таксама пагутарыў з Telegraf.news, у 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м какава-бабы падаражэлі ў тры разы.

«Што тычыцца ўзроўню цэн (вы спыталі, які павінен быць). Як мінімум на 20% будзе павышэнне вясной [2025 года]», — сказаў яшчэ зімой Анюхоўскі.

Каментары7

  • Ёсік
    25.04.2025
    А я адмовіўся ад гэтага га.на, бо жэрці цукар і як быццам шакалад я магу і без Камунаркі. За такія грошы хай генеральны з галоўным ядуць.
  • Ваш кэп
    26.04.2025
    Стабильность - стабильно поднимаются цены.
  • даведка
    26.04.2025
    «Коммунарка» с приходом Анюховского срок годности увеличила в два раза и цену.)

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць