Здарэнні

У Гродне кіроўца забраў няўлічаныя 42 кілаграмы цукерак

У Гродне на 31-гадовага кіроўцу лагістычнай кампаніі завялі крымінальную справу за прысваенне маёмасці — на ягоных руках аказалася 42 кілаграмы цукерак, якія не былі прапіса́ныя ў дакументах, паведамляе абласная міліцыя.

Ілюстрацыйнае фота

Кіроўца займаўся дастаўкай грузаў у гандлёвыя кропкі па ўсёй краіне. Аднойчы ён прывёз сем скрынак кандытарскіх вырабаў на склад вядомай гандлёвай сеткі, але прынялі толькі адну — астатнія не значыліся ў замове. Перадаючы прадукцыю назад кіроўцу, складскія супрацоўнікі не аформілі суправаджальныя дакументы.

Мужчына скарыстаўся сітуацыяй: замест таго, каб вярнуць тавар пастаўшчыку, ён пакінуў яго сабе. Пра гэта заўважылі толькі праз некалькі месяцаў. Частку салодкага мужчына раздаў сваякам, астатняе пакінуў дома.

Паводле следства, шкода кампаніі склала больш за 1500 рублёў. У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа па артыкуле аб прысваенні або растраце маёмасці.

Каментары

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць