Свет22

Эрдаган падаў у суд на лідара турэцкай апазіцыі і патрабуе з яго 13 тысяч даляраў 

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падаў пазоў аб абразе гонару і годнасці і патрабаванні кампенсацыі маральнай шкоды супраць кіраўніка турэцкай апазіцыі Азгюра Азэля, лідара Рэспубліканскай народнай партыі Турцыі, паведамляе Haberturk.

Азгур Азэль. Фота: Ugur Yildirim/ dia images via Getty Images

Акрамя таго, у Галоўную пракуратуру Анкары была пададзена заява аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да Азэля па артыкуле аб абразе прэзідэнта.

Адвакат прэзідэнта Турцыі Хюсейн Айдын пацвердзіў падачу іску ў сваім акаўнце ў твітары. Паводле яго слоў, Эрдаган патрабуе ад палітычнага апанента 500 тысяч турэцкіх лір (больш за 13 тысяч даляраў) з-за «беспадстаўных абвінавачванняў і абразлівых выразаў, такіх як «член хунты».

Каментары2

  • Андрусь
    08.04.2025
    Нават у Турэччыне прэзідэнт асабіста падае ў суд пазоў пра абразу і просіць толькі кампенсацыі, а ў лукашэнкаўскай манархіі ў Беларусі за абразу лукашэнкі мянты складаюць крымінальныя справы, якія потым у закрытым рэжыме разглядаюць істоты, якіх сам жа лукашэнка і папрызначаў суддзямі, і, калі яму іхняе судзейства не спадабаецца, у любы момант можа з тых пасадаў звольніць.
    А Эрдаган, мабыць, няправільна зразумеў выраз "член хунты". Ён, пэўна, лічыць, што ён яе мозг. Але ж Азгур Азэль меў на ўвазе "чалец" ці "сябра", а не член у ТЫМ значэнні. ))
  • Валенты
    08.04.2025
    Член. Проста член.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве11

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць