Грамадства11

Год пабудовы — зусім не галоўнае. Як выбіраюць дамы для капітальнага рамонту і колькі плацяць жыхары?

Кіраўніца сталічнай ЖКГ Марына Толсцік распавяла, колькі дамоў адрамантуюць у Мінску ў 2025 годзе, а таксама ў якой прапорцыі капітальны рамонт аплачваюць жыхары.

У Мінску ў 2025 годзе плануецца адрамантаваць 186 жылых дамоў агульнай плошчай больш за мільён квадратных метраў. Гэта складае 3% ад усёй эксплуатуемай плошчы жылога фонду, распавяла генеральная дырэктарка Мінскай гарадской ЖКГ Марына Тоўсцік.

Паводле яе слоў, пры фарміраванні спісу дамоў для капрамонту галоўнымі крытэрамі з’яўляюцца тэхнічны стан жылога дома і яго інжынерных сістэм. Год пабудовы — хоць і важны паказчык, але не вызначальны, піша канал сталічнай ЖКГ.

Тоўсцік адзначыла, што вясной і восенню праводзяцца агляды, падчас якіх камунальныя службы выяўляюць недахопы. Затым заўвагі і прапановы заносяцца ў акты. На іх падставе і складаюцца планы капрамонту. Пры гэтым існуе як бягучая праграма, так і перспектыўная — разлічаная на 5 гадоў.

Найбольш шматпавярховікаў у гэтым годзе адрамантуюць у Партызанскім раёне — 42 адрасы. У Заводскім раёне капрамонт запланаваны для 23 шматпавярховак, у Ленінскім — для 18, у Маскоўскім — для 17, у Кастрычніцкім — для 6. У Першамайскім раёне адрамантуюць 31 дом, у Савецкім — 15, у Фрунзенскім — 16, а ў Цэнтральным — 20.

Паводле слоў Марыны Тоўсцік, капітальны рамонт фінансуецца на 40% за кошт адлічэнняў жыхароў, астатнія 60% дае бюджэт.

Каментары1

  • далей
    30.03.2025
    А бюджэт адкуль бярэцца?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць