Маск страціў $148 мільярдаў за два месяцы, але ўсё адно застаецца самым багатым чалавекам на Зямлі
Багацце Маска цяпер ацэньваецца ў 321 мільярд даляраў, аднак яно імкліва змяншаецца. Асноўная прычына — падзенне акцый Tesla больш чым на 40% пасля інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе Bild.

Выступаючы ў ролі змагара з бюракратыяй, Маск нанёс сур’ёзную рэпутацыйную шкоду як сабе, так і сваёй кампаніі. Яго крытыкуюць за масавыя звальненні, якія праціўнікі называюць адвольнымі. Традыцыйная кліенцкая база Tesla — ліберальна настроеныя пакупнікі — паступова адварочваюцца ад кіраўніка кампаніі.
У лютым Tesla прадала 43 650 аўтамабіляў, што на 6% менш, чым за той жа перыяд летась. У Еўропе паведамляюць пра падзенне продажаў на 75% у апошні час. Больш за тое, агрэсіўныя актывісты падпальваюць аўтамабілі Tesla і размалёўваюць шоурумы надпісамі кшталту «Нацысты».
Усё гэта выклікае сур’ёзнае занепакоенне ў інвестараў. Інвестыцыйны банкір Рос Гербер ужо заклікаў Маска пакінуць пасаду кіраўніка Tesla, паколькі яго «таксічны вобраз» шкодзіць кампаніі.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
А чаго дабіўся ты, чытач? ;)