Грамадства4949

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Душ уражанняў «Карыбскі шторм», верталётная пляцоўка, спальня памерам з двухпакаёвую кватэру… Пра тое, як выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае» за 40 кіламетраў ад Мінска, расказаў «Белпол».

Тэрыторыя, на якой размешчана сядзіба, складаецца з некалькіх зямельных участкаў, якія былі аб’яднаныя ў адзін на працягу некалькіх гадоў. Арандатарам 11,6 гектара выступае Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый Упраўлення справамі Лукашэнкі «Дыпсэрвіс».

«Дыпсервіс» атрымаў зямлю ў арэнду па асабістым распараджэнні Лукашэнкі і пачаў здаваць яе ў арэнду кампаніі «СертусАвіа», якая належыць афшорнай прыватнай кампаніі, зарэгістраванай на Кіпры. Абедзве кампаніі звязваюць з расійскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым.

Раней алігарх сцвярджаў, што «Краснасельскае» належыць яму. Так, у інтэрв’ю Tut.by ён казаў, што Лукашэнка сам прапанаваў яму стары будынак базы адпачынку, якая знаходзілася на балансе Упраўлення справамі. У выніку ён яе набыў.

Аднак, як сведчаць дакументы, якія атрымаў «Белпол», будаўніцтва на тэрыторыі рэзідэнцыі ажыццяўлялася пад пастаянным наглядам Упраўлення справамі Лукашэнкі.

Цяпер па перыметры рэзідэнцыі размешчана каля 60 камер відэаназірання. На тэрыторыі знаходзяцца тры буйныя памяшканні.

Схема рэзідэнцыі з пазначэннем асноўных будынкаў. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Агульная плошча дома №1 складае 730 квадратных метраў. На першым паверсе знаходзяцца сталовая, бібліятэка, хатні кінатэатр, пакой адпачынку, некалькі гасцявых пакояў і зімовы сад.

Дом №1. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

На другім паверсе размешчаны некалькі ванных пакояў, гардэробная, спальні і асабісты кабінет памерам 78 квадратных метраў з асобным пакоем для сейфа. Пакой памерам 56,5 квадратнага метра адведзены пад спальню Лукашэнкі.

У цокалі будынка размешчаны адзіны на ўвесь комплекс пакой аховы. Акрамя яго — традыцыйная турэцкая лазня, сауна, джакузі, трэнажорная зала і басейн памерам 84,6 квадратнага метра. Побач знаходзіцца ўваход у вінны склеп.

Па словах «Белпола», толькі кошт карнізаў і штораў у доме №1 складае 560 тысяч беларускіх рублёў (па першым варыянце) або 449 тысяч (па другім варыянце). А агульны кошт штораў, фальштораў і маркізаў, як сцвярджаюць белполаўцы, складае ад 236 да 287 тысяч даляраў.

Дом №1. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Агульная плошча дома №2, які пазначаны як гасцявы, складае 453 квадратныя метры. На першым паверсе размешчаны некалькі санвузлоў, сталовая, гасцёўня, асабісты кабінет. На другім паверсе размешчана некалькі спальняў і гардэробных, санвузлы, ёсць тэраса і зімовы сад.

На цокальным паверсе знаходзяцца прасторны басейн, сауна і турэцкая лазня. Ёсць таксама більярд і трэнажорны пакой.

Дом №3 — самы вялікі на тэрыторыі рэзідэнцыі. У ім знаходзіцца рэстаран, сумешчаны з домам прыслугі. Там ёсць пакой шэф-кухара, пакой для афіцыянтаў, гарачы цэх, памяшканне для мыцця сталовага посуду і асобнае — для кухоннага, а таксама некалькі спальняў у асобным крыле дома.

«І ўсё гэта спраектавана такім чынам, што ўвесь абслуговы персанал можа выконваць свае абавязкі, не трапляючы ў поле зроку Лукашэнкі ці яго світы», — заўважаюць расследавальнікі.

У доме таксама размешчаны зала прыёмаў і більярдны пакой.

Бар. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Згодна з дакументамі, на абсталяванне бара толькі тэхнікай для прыгатавання кавы было выдаткавана амаль 5 тысяч даляраў.

Да дома №1 падведзена лінія спецсувязі, што сведчыць аб тым, што рэзідэнцыя прызначана менавіта для Лукашэнкі, а не для Гуцэрыева.

Пра тое, што комплекс будаваўся менавіта для Лукашэнкі, ускосна сведчыць і наяўнасць на тэрыторыі верталётнай пляцоўкі, кошт якой склаў 100 тысяч даляраў.

Акрамя жылых дамоў, на тэрыторыі ёсць СПА-цэнтр з басейнам (агульная плошча 940 квадратных метраў) і душам уражанняў «Карыбскі шторм», дом паляўнічага і рыбака (плошчай 230 квадратных метраў) і гаражы.

Каментары49

  • Железный Дровосек
    16.03.2025
    Тяжко тебе подыхать будет—расставаться с этим всем. И не своим. А
    ,кал-хозник? Ничего утащить на тот свет не удастся. Да и отродью своему завещать,ну такое—Асада спроси. А ведь всего-то :надо было жить по-человечески,не убивать Захаренко и Гончара .
    Никакую страницу «перавернуть» не получится—уж слишком много ты тут фокусов натворил. Ну если мозги кал-хозные,что уж тут.
  • Беспрацоуны бедарус з ЕЗ
    16.03.2025
    Навошта личыць чужыя грошы?
  • Абу
    16.03.2025
    Для Лукі душ уражанняў, а для верных ябацек і закладнікаў рэжыма - душ Залаты дождж.

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе2

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман2

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»3

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі6

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе2

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць