Меркаванні77

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?

У 2017-2019 гадах Аляксандр Турчын сваёй параўнальнай адкрытасцю стварыў сабе пазітыўны вобраз у вачах недзяржаўнай прэсы. Гэты вобраз ледзь не ліберала і рыначніка, пабудаваны на захапленнях журналістаў, замацаваўся і стаў жыць сам па сабе, ні разу не будучы ні пацверджаным, ні перагледжаным.

Новы прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Фота: «Наша Ніва»

Рэальных перадумоваў для стварэння такога вобразу не існавала нават у траваедныя гады, не кажучы пра тое, што здольнасць захаваць сябе ў сістэме ў крывавыя 2020-2024, а таксама ўзвысіцца да прэм'ер-міністра ў 2025-м цалкам наадварот характарызуюць маральныя перакананні Турчына.

Але нават калі ўявіць на хвіліну, што ў дыктатарскай Беларусі нейкім цудам на пасадзе аказаўся прэм’ер-ліберал. Якія з праблем грамадства і як ён мог бы вырашыць, будучы аточаным спецслужбамі, Адміністрацыяй Лукашэнкі і не сабой прызначаным урадам?

Пра гэта для «Нашай Нівы» паразважалі два адстаўныя чыноўнікі, якія на службе перасякаліся і з Турчынам асабіста, і з апаратам Савета міністраў. 

Калі сцісла, то іх вердыкт адназначны — нават калі б Турчын быў сапраўдным лібералам, у яго б нічога не атрымалася. 

«Калі людзей хвалюе пытанне аднаўлення на працы пасля звальненняў за палітыку — то Турчын не той, хто б гэта вырашыў.

Гэта не ягоная сфера кампетэнцый, з гэтым лепш ісці ў індывідуальным парадку да намеснікаў па бяспецы на самі прадпрыемствы.

Калі ж цэнтралізавана і агулам, з гэтым трэба ісці да Лукашэнкі і прасіць яго. Прасіць па тонкім пытанні. А за каго? За масы? «Як ты можаш за ўсіх паручыцца?» — спытае яго Лукашэнка. І на гэтым размова скончыцца. І гэта не кажучы пра тое, што Турчын нават за сваіх папрасіць не можа і не быў у гэтым заўважаны. І не кажучы таксама пра тое, што сама пастаноўка пытання вярнуць кагосьці кудысьці ідзе ў разрэз з тым, што гаворыць начальнік Турчына», — сказаў адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы». 

Можа быць, Турчын мог бы выраўняць кадравую палітыку, пачаць набіраць кіраўнікоў па прынцыпе прафесіяналізму, а не палітычнай лаяльнасці? Атачыць сябе такімі ж латэнтнымі лібераламі, як ён, нібыта, сам? 

«Па-першае, ягоная пасада гэтага не дапускае: Лукашэнка вызначае, Саўмін выконвае, Адміністрацыя правярае. 

Па-другое, вакол яго ніколі не было ніякіх ягоных людзей. Ён нават у аблвыканкам нікога не прызначыў, гэта не ў ягоным характары, гэта чысты выканаўца, Галоўчанка №2. 

А калі проста паразважаць, на якія кадравыя рашэнні мог бы мець уплыў прэм’ер-міністр, то і яны вельмі сціплыя. Гэта толькі асобныя прадпрыемствы арганізацый, папарадкаваных наўпрост Саўміну: Белдзяржхарчпрам, Беллегпрам, Белнафтахім, Беллесбумпрам, Белкаапсаюз. Прадпрыемстваў у гэтых канцэрнах сапраўды шмат. Але.

І тут не прэм’ер-міністр наўпрост вырашае, а курыруючы віцэ-прэм’ер, да якога прыходзіць начальнік канцэрна з прапановамі, вырашае іх з віцэ-прэм’ерам, а той нясе на подпіс прэм’еру, што ў большасці выпадкаў фармальнасць.

Калі ж прэм’ер-міністр вырашыць прыняць актыўны ўдзел, то акажацца, што саміх кіраўнікоў канцэрнаў ён не прызначае, гэта робіць Лукашэнка. Начальнікаў вялікіх прадпрыемстваў у падведамасных канцэрнах, такіх як «Азот», «Нафтан», і гэтак далей, ён таксама не прызначае. Гэта вырашае Адміністрацыя Лукашэнкі. Іншымі словамі, я б ніякіх надзей з Турчыным не звязваў»,

— сказаў іншы наш суразмоўца. 

Каментары7

  • Мх
    12.03.2025
    Гонкі каля карыта. У такім кубле яны максімум могуць вырашыць хіба што пытанне "што бухаць увечары". Усё астаняе вырашае Лукашэнка па падказцы сваіх расейскіх куратараў. "Кланы", і ўсе іхнія пытанні звязаны проста з карытам. Сапраўдных палітычных амбіцый у еўапейскім разуменні гэтага слова тут проста няма. Смешна чытаць, як вашыя суразмоўцы з сур'ёзным выглядам разважаюць пра Качанаву, Галоўчанку, Турчына. Гэта фактычна заўгасы ў сваіх "сферах" і ўсё. Палітычнае жыццё краіны проста зачышчана. Дайшло да таго, што Лукашэнка называе 50-гадовых мужыкоў "сваімі дзецьмі". Гляньце на нарады - хоць бы хто слова калі папярок сказаў Усе, ад Галоўчанкі і ніжэй або робяць выгляд што штосці пішуць, ці стаяць як школьнікі, апусціўшы галовы.
  • Псеўда ліберал
    12.03.2025
    Ён такі ж ліберал як і Алежа 2%
  • Пау́люк Касьцючэнка
    12.03.2025
    спадарства , ягонае прозьвішча гучыць Ту́рчын , ён са старабеларускага шляхецкага рода .
    але у́сё мінавала

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць