Культура33

Старыя могілкі ў Слуцку разбураюць час і вандалы, але ахоўваць іх не збіраюцца

Могілкавыя каплічкі ператвараюцца ў сметніцы, а замест эпітафій на надмагіллях з'яўляюцца абразлівыя надпісы, але чыноўнікаў гэта мала хвалюе. 

Паваленая чыгунная калона-надмагілле. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адказ ад Слуцкага райвыканкама адносна стану гарадскіх могілак, якія знаходзяцца ў жудасным стане, апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына». З яго вынікае, што мясцовыя ўлады гатовыя толькі фармальна выконваць свае абавязкі, але ў захаванні гістарычнай спадчыны горада не зацікаўленыя. 

Некропаль у заняпадзе

Гарадскія могілкі Слуцка — адзін з самых значных некропаляў Міншчыны. Гэтая тэрыторыя — не проста месца пахавання, але і гістарычная спадчына, што захоўвае памяць пра выдатных асоб, якія жылі і працавалі ў рэгіёне. Аднак сёння стан некропаля варты жалю: многія пахаванні зараслі кустоўем, надмагіллі занядбаныя, а некаторыя перакуленыя і часткова разбураныя.

Асаблівую ўвагу прыцягвае стан найбольш значных магіл. Так, надмагілле сям’і Вайніловічаў, дзе спачывае, між іншым, і дзядзька Эдварда Вайніловіча — будаўніка Чырвонага касцёла ў Мінску, — хоць і знаходзіцца ў адносна добрым стане, але абеліск ужо небяспечна нахіліўся і можа разбіцца.

Капліца-надмагілле на гарадскіх могілках Слуцка. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Абразлівыя надпісы на капліцы-надмагіллі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Смецце ўнутры капліцы-надмагілля. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Яшчэ адзін важны помнік — чыгунная неагатычная капліца з крыжам, якая стаіць у каталіцкай частцы могілак. Аднак замест таго, каб быць мясцовай славутасцю, яна ператварылася ў сметнік: унутры навалена смецце, бутэлькі з-пад піва, а на сценах абразлівыя надпісы фарбай — «София шл*ха».

Побач на зямлі ляжыць чыгунная калона-надмагілле XIX — пачатку XX стагоддзя, якую таксама не спяшаюцца аднаўляць.

Асобнай увагі патрабуе пратэстанцкі сектар могілак, які знаходзіцца перад яўрэйскай часткай. Там можна пабачыць паваленыя і закінутыя надмагіллі, сярод якіх — магіла Антонія Астаховіча, удзельніка вайны 1812 года і значнага пратэстанцкага дзеяча. Таксама на могілках пахаваныя генералы Мевес, Сымановіч, Цістраў, але і іхнія магілы занядбаныя.

Гэта сведчыць пра адсутнасць клопату пра гістарычную спадчыну горада, хоць гэтыя пахаванні вартыя догляду, а сам некропаль — статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Паваленае надмагілле. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Няма могілак — няма праблем

Аднак, як відаць з адказу райвыканкама, у мясцовых уладаў іншы погляд на справу. Яны цытуюць беларускае заканадаўства аб пахаваннях, па якім даглядаць за магіламі павінны сваякі. У дачыненні да дарэвалюцыйных помнікаў гэта вельмі цынічна — чым больш каштоўны помнік, тым большая верагоднасць, што нашчадкі асобы былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі ці былі знішчаныя ў час сталінскіх рэпрэсій. Многія маглі загінуць у час Другой сусветнай вайны, а тыя нашчадкі, што жывуць сёння, могуць нічога не ведаць пра сваіх прапрадзедаў і тым больш пра тое, дзе яны былі пахаваныя — у савецкі час было не прынята пра гэта расказваць і гэтым цікавіцца, повязь часоў страчаная. 

Раскіданыя чыгунныя надмагіллі сярэдзіны XIX стагоддзя. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Між тым, добраўпарадкаванне і інвентарызацыя ўсіх дарэвалюцыйных пахаванняў маглі б гэтую повязь дапамагчы аднавіць, бо старыя могілкі могуць быць важнай крыніцай для вывучэння гісторыі Слуцка і генеалогіі яго жыхароў.

@nashaniva Вандалы і час ператварылі гістарычныя могілкі Слуцка ў сметнік #политика #новости #беларусь #слуцк ♬ suara asli - milenia - ulinnuha

Але чыноўнікі лічаць разумным прымяняць да такіх помнікаў тыя ж падыходы, што да магіл, пастаўленых 50 гадоў таму. І больш за тое, яны ініцыятывы не праяўляюць. Адказ просты — не абавязаныя, бо могілкі не з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Менавіта такі адказ далі ў Слуцкім райвыканкаме.

Аднак гэтага недастаткова. Застаецца разлічваць толькі на ініцыятыву неабыякавых гараджан і мясцовых краязнаўцаў, якія маглі б талакой прывесці некропаль да ладу. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
 

Каментары3

  • Россотрудничество
    04.03.2025
    Россотркдничество нанимает отряды бондаревых и азверенков, чтобы уничтожать любую связь с цивилизованным миром. Мы- не русские! Чуеце, свалата маскоўская!
  • Сигизмунд
    04.03.2025
    Мы- не русские!
    Что-то я уже начинаю понемногу сомневаться
  • прысуд
    04.03.2025
    Маладое быдла-пакаленне вартае сваіх абыякавых быдла-бацькоў

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць