Свет

Пасля 25 гадоў зняволення выйшаў на волю вядомы калумбійскі наркабарон

Адзін са знакамітых калумбійскіх наркабаронаў і ключавая фігура Медэльінскага какаінавага картэля Фабіа Ачоа Васкес быў вызвалены з амерыканскай турмы, правёўшы ў зняволенні 25 гадоў з прызначанага яму 30-гадовага тэрміну, піша «Голас Амерыкі».

Цяпер 67-гадовы Ачоа разам са сваімі братамі зарабіў вялізныя грошы падчас «какаінавага буму» ў ЗША ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў. Справа дайшла да таго, што ў 1987 годзе яны ўвайшлі ў спіс мільярдэраў часопіса Forbes.

Базуючыся ў Маямі, Ачоа кантраляваў ключавы цэнтр дыстрыбуцыі картэля, які калісьці ўзначальваў славуты Пабла Эскабар. І хоць ягоная вядомасць прыгасла, калі цэнтр наркагандлю перамясціўся з Калумбіі ў Мексіку, Ачоа зноў з'явіўся ў папулярнай культуры дзякуючы серыялу Netflix «Нарка» (Narcos), у якім ён паўстае як выхадзец з элітнай сям'і ў Мэдэльіна, які пачынае займацца развядзеннем коней.

Першае абвінавачванне ў ЗША яму было выстаўлена ў 1986 годзе ў сувязі з забойствам інфарматара ўпраўлення па барацьбе з наркотыкамі Бары Сіла. Ачоа быў упершыню арыштаваны ў 1990 годзе ў Калумбіі, але не быў экстрадаваны ў ЗША. Да таго часу ён быў уключаны ў амерыканскі спіс «дванаццаці найбольш шуканых» калумбійскіх наркабаронаў.

У 2001 годзе ён быў арыштаваны паўторна і на гэты раз быў экстрадаваны і асуджаны ў Маямі за змову з мэтай кантрабанды наркотыкаў, у якой удзельнічалі больш за 40 чалавек. У адрозненне ад сваіх саўдзельнікаў, якія пайшлі на супрацоўніцтва дзеля больш мяккага пакарання, Ачоа палічыў за лепшае стаць перад судом, што прывяло да яго працяглага турэмнага зняволення.

Былы федэральны пракурор ЗША Рычард Грэгары, які быў членам каманды абвінавачвання па справе Ачоа, заявіў, што ўладам не ўдалося канфіскаваць усе актывы сям'і Ачоа, нажытыя злачыннай дзейнасцю. Ён выказаў здагадку, што Ачоа сустрэне цёплы прыём пры вяртанні на радзіму.

«Ён не будзе жыць у беднасці, гэта ўжо дакладна», — заявіў Грэгары Associated Press. 

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць