Свет

ЗША незвычайным чынам дабіліся ад мексіканскага наркакартэля згортвання вытворчасці

Глабальная мексіканская наркаімперыя вымушаная падпарадкавацца праваахоўным органам ЗША і забараніць вытворчасць і зварот фентанілу. Цяпер тых, хто парушае загад, забіваюць самі ўдзельнікі злачыннай групоўкі.

fentanyl pills таблетки фентонила таблеткі фентанілу
Падробленыя таблеткі аксікадону, якія насамрэч з'яўляюцца фентанілам. Фота: Tommy Farmer / Tennessee Bureau of Investigation via AP

Як піша The Wall Street Journal, мексіканскі картэль Сіналоа пад ціскам з боку праваахоўных органаў Злучаных Штатаў увёў забарону на вытворчасць і абарот фентанілу на сваёй тэрыторыі.

Картэль Сіналоа (па назве штата Мексікі) быў вядучым экспарцёрам наркотыкаў у ЗША, пачынаючы ад мексіканскага гераіну да калумбійскага какаіну і фентанілу, які вырабляецца з прэкурсораў, што завозяцца з Азіі.

Рост небяспекі

Менавіта фентаніл стаў самым небяспечным наркотыкам у ЗША. У краіне ў 2021 годзе дзве трэці смерцяў ад перадазіроўкі былі звязаныя з сінтэтычнымі апіёідамі, асноўны з якіх — фентаніл. Смяротнасць ад яго, як сцвярджае выданне, зачапіла ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, але асабліва людзей ва ўзросце 25-44 гадоў.

Рост папулярнасці фентанілу паўплываў на іншыя наркотыкі. Стымулятары (какаін і метамфетамін) і апіёіды сталі вельмі распаўсюджанай камбінацыяй. Цяпер фентаніл як сам па сабе, так і ў спалучэнні з іншымі наркотыкамі распаўсюдзіўся па ўсіх кутках нелегальнага рынку наркотыкаў.

Смяротнасць ад фентанілу ў ЗША стала амерыканскай палітычнай праблемай. Некаторыя рэспубліканцы, у тым ліку члены заканадаўчых сходаў і іншыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта, выступаюць за адпраўку амерыканскіх вайскоўцаў у Мексіку для барацьбы са злачыннымі групоўкамі, якія займаюцца гандлем фентанілам.

Таму адміністрацыя Байдэна падштурхоўвае ўрад Мексікі да больш рашучых крокаў па ліквідацыі арганізацыі, якую Злучаныя Штаты лічаць найбольшай у гандлі фентанілам.

Жорсткія меры

Вытворчасць і кантрабанда апіёідаў ёсць асноўным заняткам для значнай колькасці насельніцтва паўночна-заходняга рэгіёна Мексікі (дзе знаходзіцца і штат Сіналоа).

Для таго, каб прымусіць людзей спыніць вытворчасць фентанілу, наркакартэль пайшоў на жорсткія меры, дзейнічаючы па прынцыпе «спыніся ці памры»: тых, хто не падпарадкоўваецца, забіваюць.

Так, у чэрвені гэтага года, калі пачалася кампанія па забароне вытворчасці і гандлю гэтым наркотыкам, на ўскраіне сталіцы штата — горадзе Кульякан — былі знойдзеныя тры целы, абсыпаныя таблеткамі гэтага наркотыку.

Рашэнне аб забароне зыходзіла ад групоўкі «Чапітас», якой кіруюць чатыры сыны наркабарона Хаакіна «Эль Чапа» Гузмана (Joaquín «El Chapo» Guzmán), які сам знаходзіцца ў турме. Групоўка пайшла на такі крок пасля серыі гучных удараў, якія ў гэтым годзе былі ёй нанесеныя.

Joaquin "El Chapo" Guzman Хаакіна «Эль Чапа» Гузман Хуакіно "Эль Чапо" Гузман
Затрыманы кіраўнік мексіканскага картэля Сіналоа Хаакіна «Эль Чапа» Гузман, 22 лютага 2014 года. Фота: AP Photo / Eduardo Verdugo, File

Так, у студзені сіламі бяспекі Мексікі быў захоплены адзін з чатырох сыноў Гузмана — Авідыа, які быў лідарам групоўкі. У красавіку ЗША выставілі абвінавачанне чатыром братам Гузман і двум дзясяткам іх саўдзельнікам.

А кіраўнік Упраўлення барацьбы з наркотыкамі (DEA) заявіў, што яго супрацоўнікі здолелі пранікнуць у картэль і атрымаць «беспрэцэдэнтны доступ да самых высокіх узроўняў арганізацыі». У верасні Авідыа Гузман быў экстрадаваны ў ЗША. І па словах генеральнага пракурора ЗША, ён «не будзе апошнім».

У кастрычніку за некалькі дзён да сустрэчы дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і прэзідэнта Мексікі Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора, на якой абмяркоўваліся стратэгіі барацьбы з незаконным абаротам і вытворчасцю фентанілу, у Кульякане зʼявіліся банеры з заклікам забароны гэтага наркотыку:

«У Сіналоа продаж, вытворчасць, транспартаванне або любы від бізнэсу, звязаны з рэчывам, вядомым як фентаніл, уключаючы продаж хімічных прадуктаў для яго вытворчасці, назаўжды забароненыя, — абвяшчалі банеры. — Вы былі папярэджаныя. Шчыра вашы, Чапітас».

Culiacán - the capital of the state of Sinaloa Кульякан - сталіца штата Сіналоа Кульякан - столица штата Синалоа
Кульякан (Culiacán) — сталіца штата Сіналоа (Sinaloa), дзе базуецца наркакартэль, які стварыў магутную імперыю. Фота: Wikimedia Commons

Падобныя банеры зʼявіліся ў гарадах суседняга штата — Санора (Sonora), на мяжы з ЗША. Там яны былі падпісананыя імем іншай групоўкі, саюзнай Чапітас — Лос-Пелонэс (Los Pelones). А пазней іх можна было ўбачыць і ў памежным горадзе Тыхуана (Tijuana), які, па словах чыноўнікаў, зʼяўляецца асноўным пунктам увозу фентанілу ў ЗША.

Што далей

Як піша выданне, лідары бандаў наркагандляроў, відаць, занепакоеныя магчымасцю арышту і экстрадыцыі, як у выпадку Авідыа Гузмана, у ЗША. А непасрэдныя вытворцы — простыя жыхары — напужаныя рэпрэсіямі з боку наркакартэля.

У Сіналоа вырасла колькасць людзей, які былі выкрадзеныя ці зніклі без вестак. Большасць, як адзначаюць праваабаронцы, былі задзейнічаныя ў вытворчасці фентанілу і не спынілі сваёй дзейнасці пасля папярэджання.

Эксперты адзначаюць, што раней наркаканцэрн, наадварот, сам навучаў людзей, як вырабляць фентаніл. Пытанне, аднак, ці надоўга спынілася дзейнасць злачынных груповак.

Чытайце яшчэ:

Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання

У Мінску затрымалі таксіста пад наркотыкамі

«Мяне знайшлі на дарозе без курткі, з рассунутымі нагамі». Беларуска, якая пакутавала ад нарказалежнасці, расказала, як яе пераадолела

Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў3

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі32

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна3

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў8

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць