Рыжанкоў: Лукашэнка не жартаваў пра пляцоўкі для «Арэшніка» ў Беларусі
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што Лукашэнка не жартаваў, калі казаў, што ў Беларусі ёсць пляцоўкі для зброі «Арэшнік», піша «Спутнік»

«Я не думаю, што гэта жарт. Наогул усе словы Лукашэнкі трэба ўспрымаць вельмі сур'ёзна, нават калі яны ў такой манеры гаворацца», — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на адпаведнае пытанне СМІ.
Гаворачы аб саюзнай дамове аб бяспецы, якая сёння вынесена на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета, Рыжанкоў падкрэсліў, што дакумент «задавальняе абодва бакі, і наш, і расійскі».
-
«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
-
«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні
-
Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын
Каментары