Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Прэзідэнт здаў аналізы

Абаму сёння мацалі дактары. Цягам дня Белы дом мусіць абнародаваць вынікі абследавання. Беларусам жа версіі пра здароўе афіцыйнага лідэра падкідваюць крыніцы з гнілога Захаду. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Абаму сёння мацалі дактары, а перад гэтым ён здаў аналізы. Першы абавязковы медагляд на прэзідэнцкай пасадзе. Цягам дня Белы дом мусіць абнародаваць вынікі. Беларусам жа версіі пра здароўе афіцыйнага лідэра падкідваюць крыніцы з гнілога Захаду.

Памятаеце, напачатку тутэйшая публіка гадала: чаму візіт Лукашэнкі ў Швейцарыю такі засакрэчаны ды ціхі. Потым праз EUobserver.com нейкі высокі брусельскі чын укінуў інфармацыйную бомбу: мэтай вандроўкі была, маўляў, аперацыя на прастаце.

Уявіць сабе, што Чырвоны дом агалошвае вынікі аналізаў першай асобы, як гэта робіць дом Белы, можа толькі вялікі фантаст. Паводле Наталлі Пяткевіч, «ў нас няма такой традыцыі».

На нядаўнім семінары яна кпіла акурат з увагі амерыканскіх медый да здароўя VIPаў. Маўляў, трубілі, што Біл Клінтан у шпіталь трапіў, а яго назаўтра выпісалі. «Мне было смешна гэта глядзець… Мы, канечне, можам таксама даваць інфармацыю, каму з міністраў стала кепска, хто адчуў недамаганне, але ў гэтым няма ніякай патрэбы і сэнсу», — рэзюмавала першая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Сказала як адрэзала.

Натуральна, чыста па-чалавечы мала прыемнага, калі твае аналізы выстаўляюць напаказ усяму свету. Але ж абазваўся грыбам — лезь у гаршчок.

У дэмакратыях дзейнічае прынцып большай адкрытасці асабістага жыцця публічных асоб. Дзяржаўны кіраўнік — увогуле асаблівы выпадак.

Напрыклад, Рэйгану ў 1987 годзе акурат аперавалі прастату, што выклікала дыскусію, ці здолее ён далей кіраваць Штатамі. У 2007 годзе тагачасны прэм’ер Ізраіля Ольмерт сабраў прэс-канферэнцыю, каб паведаміць, што будзе класціся пад скальпель (рак прастаты!), але ў адстаўку не збіраецца. Маўляў, цалкам працаздольны і ўсё такое.

І сапраўды, калі ты, па ідэі, наняты на працу электаратам цэлай краіны, то тваё самаадчуванне, стан псіхікі і ўсяго астатняга — выбачай, ужо не толькі асабістая справа! Хворы кіраўнік такога рангу можа наламаць занадта шмат дроў.

Зрэшты, медычны аспект галоснасці — толькі прыватны выпадак. У нас людзі з кіроўнай вярхоўкі ўвогуле вырашаюць, што народу варта ведаць, а пра што інфармаваць «няма ніякай патрэбы і сэнсу».

Яшчэ болей, тая ж Наталля Пяткевіч і журналістам раіць як след падумаць над наступствамі, перш чым нешта друкаваць.

Наступствы наша недзяржаўная прэса добра вывучыла на сваёй скуры. Сёння яна і так сама сябе душыць самацэнзурай, каб ацалець. Хто ж залезе занадта глыбока ў сакрэты важных чыноў — можа атрымаць званочак-ператрус, як Святлана Калінкіна. А колькі судоў ды штрафаў было — у БАЖы цэлы шматтомны летапіс.

Найболей раздражняў начальства непадкантрольны кусачы інтэрнет. Вось і зляпілі ўказ № 60. Чакайце траўня, калі Саўмін прапіша ў сваіх пастановах канкрэтныя механізмы рэгламентацыі Байнету.

Што звычайна прапісваюць нашы «дактары галоснасці», добра вядома. Пад выбары Сеціва могуць узяць за жэбры гэтак жа шчыльна, як і традыцыйныя СМІ.

Ну, а калі вяртацца да медычнай тэмы, то можна перафразаваць стары савецкі анекдот: які заціск, калі і наша прэса можа вольна пісаць пра аналізы амерыканскага прэзідэнта!

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць