Усяго патроху1515

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе

У сацсетцы Reddit запыталі, што трэба ўлічваць турыстам з Захаду ў Беларусі. Вось некалькі цікавых уражанняў, якімі падзяліліся тыя, хто ўжо наведваў нашу краіну.

Днямі ў Reddit з’явіўся пост падарожніка, які шукае практычных парадаў пра візіт у Беларусь. Аўтар публікацыі выклаў спіс пытанняў, якія яго цікавяць. У тым ліку замежнік запытаўся пра тое, ці будуць яго дапытваць на мяжы па-англійску або замест гэтага дзве гадзіны будуць крычаць на яго па-руску.

У каментары да яго прыйшлі замежнікі, якія ўжо былі ў Беларусі і гатовыя падзяліцца ўражаннямі. Шмат пісалі пра тое, як праходзяць допыты на мяжы — вось адзін з прыкладаў:

«Там проста запытвалі рэчы накшталт таго, якія краіны ты наведаў, якая мэта візіту, дзе працуеш і гэтак далей. Тэлефон правяралі павярхоўна, гэта доўжылася каля хвіліны. Шчыра, у выпадку з новым тэлефонам, калі на ім зусім няма інфармацыі, з іх пункту гледжання ты выглядаеш нашмат больш падазрона, таму я б выкарыстаў ваш цяперашні тэлефон. Але ўпэўніцеся, каб на ім не было ніякіх палітычных мемаў ці чагосьці накшталт гэтага.

Можа быць і па-іншаму. Допыты мяне і маіх сяброў доўжыліся каля пяці хвілін, і калі мы вярнуліся ў аўтобус, там сказалі, што звычайна ўсё праходзіць даўжэй, так што хто ведае».

Мяркуючы па іншых адказах, прагляд зместу смартфона — не абавязковая частка допыту замежніка на мяжы. Каментатары адзначаюць, што памежнікі звяртаюць шмат увагі на людзей з украінскімі пашпартамі, і тыя мусяць прайсці праз невялікую гутарку. 

На думку аднаго з каментатараў, самы непрадказальны этап візіту ў Беларусь — допыт на мяжы. Калі замежніку дазволілі трапіць у краіну, ён не мае ні пра што хвалявацца, калі ён толькі не буйны палітычны актывіст, але ўсё роўна важна не парушаць правілы дарожнага руху.

Аўтар паста цікавіўся, ці здолее ён камунікаваць з беларусамі, бо ён ведае рускую мову толькі «chut chut». Яго супакоілі — шмат маладых беларусаў гутараць па-англійску, і ён будзе здзіўлены тым, наколькі лёгка можна камунікаваць, тым больш беларусы вельмі прыязныя і гатовыя дапамагчы.

А калі нешта не так, можна скарыстацца лайфхакам:

«Ідзіце ў метро і знайдзіце хлопца з заплечнікам айцішніка-супербатаніка, нібыта яму падарылі гэты заплечнік на нейкай канферэнцыі. Такі чалавек гаворыць на вельмі добрай англійскай мове, ды яшчэ трохі разумее японскую, асабліва словы з порна».

Яшчэ адна цікавая заўвага — тое, што ў Беларусі, паводле аднаго з каментатараў, шмат замежных турыстаў. Гэты чалавек сустрэў турыстаў з розных куткоў Еўропы, і ўсё праз бязвіз. 

Гэты ж каментатар адзначае, што Мінск — вельмі сучасны горад, у якім бяспечна, куды б ты ні пайшоў. Ежа, на думку замежніка, у Беларусі фантастычная — выглядае, што ён у захапленні ад падарожжа:

«Я быў вельмі ўражаны горадам [Мінскам] і краінай агулам. Адчувалася, нібыта людзі там былі з іншай планеты».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Люда
    24.11.2024
    Мне бы хотелось что бы им повесели железный занавес и никуда они не выезжали и не заезжали белорусы
  • Штопор
    24.11.2024
    Бледнолицый, вымирающий вид, именно поэтому синепалый наладил в Беларусь трафик беженцев всевозможных. Да и сам он, прямо скажем...
  • bhagawan
    24.11.2024
    pra japonskuju movy - davoli śmiešnaja zaŭvaha :)

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі10

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі10

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць