Грамадства22

Яшчэ адна ахвяра Ксеніі Лебедзевай: пасля яе праграмы ва Украіне затрымалі арганізатара ўцёкаў ад мабілізацыі

Ва Украіне затрымалі мужчыну, які арганізоўваў перапраўку праз мяжу ўцекачоў ад мабілізацыі. Перад гэтым ён даў інтэрв'ю вядучай БТ Ксеніі Лебедзевай, а потым паспрабаваў збегчы ў Беларусь, піша «Радыё Свабода».

Ксенія Лебедзева. Скрыншот відэа

Ва Украіне затрымалі ўраджэнца Жытомірскай вобласьці, які арганізаваў канал «дапамогі» для тых украінцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі ў Беларусь, Малдову і эўрапейскія краіны.

Як адзначаецца ў адпаведным судовым рашэньні, які мае ў сваім распараджэньні Свабода, яго затрымалі пры спробе незаконнага перасячэньня мяжы. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 артыкулу 114-1 і ч. 2 артыкулу ст. 332 Крымінальнага кодэксу Украіны (перашкода законнай дзейнасьці Ўзброеных сіл Украіны ў асаблівы пэрыяд і незаконнае перапраўленьне асобаў празь мяжу). Затрыманаму пагражае зьняволеньне на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю на тэрмін да 3 гадоў.

Украінца затрымалі 2 жніўня пры спробе ўцячы ў Беларусь праз чарнобыльскую зону. Цяпер ён знаходзіцца ў Чарнігаўскім сьледчым ізалятары.

Перад сваім затрыманьнем украінец даў інтэрвію беларускай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, у якім пахваліўся сваёй дзейнасьцю, расказаў пра свае погляды на мабілізацыю і разьвіцьцё Ўкраіны.

Што высьветліла сьледзтва

Сьледчыя высьветлілі, што затрыманы адміністраваў Telegram-каналы «1 РеалТВ Запись трансляций» (205 удзельнікаў), «1 Реальное телевидение» (919 удзельнікаў), «1RegionTelevision» (14 909 удзельнікаў), у якіх абмяркоўвалі незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы, каб пазьбегнуць мабілізацыі, і спосабы, як гэта зрабіць.

Телефонныя нумары затрыманага былі прывязаныя да названых Telegram-каналаў (яны цяпер заблякаваныя). Тыя, хто скарыстаўся дапамогай гэтых каналаў, мусілі запісваць відэа і перадаваць запісы сваім «памочнікам» аб пасьпяховым перасячэньні мяжы.

Сьледзтва ідэнтыфікавала мінімум шэсьць асобаў, якім затрыманы даваў парады і рэкамэндацыі аб перасячэньні мяжы па-за пунктамі пропуску. Апроч таго, у сканфіскаваных тэлефонах сьледчыя знайшлі ягонае ліставаньне з прапагандысткай Ксеніяй Лебедзевай, якое стала дадатковым доказам ягонай супрацьпраўнай дзейнасьці.

Што ўкраінец расказаў Лебедзевай

Сьледзтва пакуль не апублікавала непасрэднае ліставаньне затрыманага зь Лебедзевай. Вядома, што яна абмяркоўвала зь ім перасячэньне грамадзянамі Ўкраіны дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю грамадзянамі Ўкраіны па-за пунктамі пропуску, а таксама і будучыя ўцёкі затрыманага. У сваім інтэрвію ён таксама асудзіў мабілізацыю ва Ўкраіне.

Свабода знайшла на старонцы прапагандысткі ў Youtube праграму з гэтым інтэрвію пад назвай «Як уцячы з Украіны праз заходнюю мяжу. Дапаможнік для ўхілістаў», апублікаваную сёлета 23 ліпеня.

Ксенія Лебедзева не назвала імя ўкраінца і прадставіла яго як адміністратара Telegram-каналу, які выдае інструкцыі ўхілістам ад мабілізацыі. Голас яе суразмоўніка імаверна зьменены, або тэкст, які ён напісаў ці нагаварыў, агучыў іншы чалавек.

«Зьявілася магчымасьць дапамагчы людзям не аўтамат узяць, а ціхенька ўзяць заплечнік, туды пакласьці нейкія энэргетычныя батончыкі там, ня ведаю, вусьцілкі, шкарпэткі, компас, мапу, якая ў офлайн-рэжыме працуе, падрыхтавацца — усе нюансы, вылічыць, як даехаць, дзе выскачыць зь цягніка, пералезьці, перапаўзьці. І вось усе гэтыя нюансы яны ў нас атрымліваюць», — сказаў украінец у эфіры праграмы Лебедзевай «Як уцячы з Украіны праз заходнюю мяжу. Дапаможнік для ўхілістаў», апублікаванай сёлета 23 ліпеня.

Затрыманы ўкраінец таксама расказаў Лебедзевай, чаму некаторыя ўхілісты часта выбіраюць Беларусь для ўцёкаў. Пералічаныя ім прычыны цалкам адпавядаюць прапагандысцкім лёзунгам, якія цяпер выкрастоўваюць у Расеі і Беларусі.

«Я разумею, што лепш пераехаць у тое грамадзтва, дзе 9 траўня больш каштоўнае, чым шэсьце 14 дывізіі das reiche galizien SS. Чаму я не магу пакласьці кветкі на магілу воіну? А таму што «здраднік». Вось гэтая хрэнь мяне ўжо дастала. Разумееце, як? А вось фашысты маршыруюць, а пэнсіянэрам прыйсьці нельга, бо нацыкі выйдуць і будзе скандал. Я ў такім яшчэ павінен жыць? Не, прабачце. Я ў такім не магу. Я разумею, што, ведаеце, пасьля пераезду ўсе праблемы ня вырашу. Але я вырашу самую галоўную: мае дзеці павінны жыць, будаваць сем’і ў тым грамадзтве, якое здаровае, правільнае, якое прагрэсуе, а ня тут вось гэтай бандэраўшчынай, прасякнутае нанявісьцю», — сказаў Лебедзевай украінец.

Пры гэтым у сваёй праграме Лебедзева называе такіх людзей, як яе суразмоўца, «памочнікамі» і пазьбягае ўдакладненьня, што арганізатары ўцёкаў за мяжу атрымліваюць вялікія ганарары. Сваю ўвагу прапагандыстка канцэнтруе на тым, што найперш на схемах перапраўленьня празь мяжу зарабляюць менавіта ўкраінскія памежнікі і дзяржаўныя органы Ўкраіны, якія займаюцца вызваленьнем ад мабілізацыі.

У якіх крымінальных справах фігуравала імя прапагандысткі

Гэта другі вядомы выпадак крымінальнай справы, у якой фігуруе Ксенія Лебедзева.

Сёлета ў верасьні ў Літве за шпіянаж на карысьць беларускіх спэцслужбаў на 9 гадоў турмы асудзілі грамадзяніна Літвы, юрыста Мантаса Данелюса. Ён з 2022 году зьбіраў інфармацыю для беларускіх спэцслужбаў, у асноўным пра актывістаў, якія жывуць у Літве, і перадаваў сабраныя зьвесткі прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

У справе ёсьць зьвесткі, што Данелюс, выконваючы заданьне Лебедзевай, у жніўні 2022 году ў Вільні сустракаўся з былым ваяром полку Каліноўскага Віктарам Савічам і пераканаў таго, што інфармацыя пра полк цікавіць амбасаду ЗША. Запісаўшы размову з Савічам, Данелюс пераслаў яе Лебедзевай праз Telegram.

Віленскі акруговы суд так і ня змог апытаць Савіча, бо летась у кастрычніку 34-гадовы Савіч загінуў у ДТЗ у Грыгораве (Грыгішках), яго зьбіла машына.

У судзе Данелюс заявіў пра Ксенію Лебедзеву: «У справе няма ясных зьвестак, што яна кадравы афіцэр КДБ».

Мантаса Данелюса затрымалі ў Літве 28 верасьня 2022 году пры спробе ўцячы ў Беларусь. Згаданага вышэй украінца таксама затрымалі пры спробе ўцячы ў Беларусь.

У жніўні 2023 году Эўразьвяз увёў супраць Ксеніі Лебедзевай санкцыі. Разам зь ёй пад абмежаваньні трапілі яшчэ два прапагандысты — Вадзім Гігін і Яўген Пуставы.

Каментары2

  • Gustavo
    12.11.2024
    Устроили бы показательный суд, дали бы лет 15, чтобы другим неповадно было.
  • СБУ
    13.11.2024
    Выслоўліваем шчырую подяку чарівніці Ксені, та досылаем у подарунок гарны шеврон Азова.

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць