Грамадства88

Аляксандру Фядуту — 60. Свой юбілей ён сустракае за кратамі

Па абвінавачванні ў падрыхтоўцы замаху на Лукашэнка палітолаг і літаратуразнаўца адбывае 10-гадовы тэрмін зняволення.

На судзе ў 2022-м. Фота: БелТА

Журналіст, палітолаг, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута адзначае за кратамі сваё 60-годдзе. У зняволенні ён знаходзіцца з красавіка 2021 года.

Ураджэнец Гродна, Фядута пасля заканчэння філфака мясцовага ўніверсітэта працаваў настаўнікам рускай мовы ў школе. У 1990 годзе ён быў абраны сакратаром ЦК камсамолу рэспублікі.

Аляксандр Фядута ў маладосці. Фота: фэйсбук

У 1994-м Фядута ўвайшоў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Як пазней згадваў журналіст і палітолаг Юрый Дракахруст, перад выбарамі 1994 года Фядута дзяліўся з ім планамі адносна таго, што «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы».

Пасля перамогі Фядута стаў у Адміністрацыі Лукашэнкi начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі. Але ўжо праз некалькі месяцаў пайшоў у адстаўку — узяў на сябе адказнасць за «белыя плямы» ў газетах: там мусіў з’явіцца антыкарупцыйны даклад дэпутата ад БНФ Сяргея Антончыка.

Фядута зачытвае прывітанне ад Лукашэнкі. Фота: baj.by

Фядута займаўся журналістыкай, напісаў кнігу «Аляксандр Лукашэнка. Палітычная біяграфія», мемуары пра маладосць, а таксама — як літаратуразнаўца — некалькі даследаванняў пра 19 стагоддзе (напрыклад, пра творчасць Пушкіна). У 2017 годзе ён атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце ў Польшчы.

У час выбарчай кампаніі 2010-га года Фядута ўвайшоў у штаб Уладзіміра Някляева. Пасля брутальнага разгону Плошчы адбыў некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, быў прызнаны вязнем сумлення.

З Уладзімірам Някляевым. Фота: baj.by

З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь.

Фота: TUT.BY

Аляксандр Фядута быў затрыманы ў Маскве 11 красавіка 2021 года ў выніку сумеснай аперацыі ФСБ Расіі і КДБ Беларусі ў межах справы «аб спробе дзяржаўнага перавароту». Паралельна схапілі палітыка Рыгора Кастусёва і юрыста Юрася Зянковіча. Усім выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Затрыманне Фядуты ў Маскве ў 2021-м. Скрын відэа АНТ

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Аляксандр Фядута прысуджаны да 10 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былыя калегі Аляксандра Фядуты па зняволенні на ўмовах ананімнасці расказвалі, што ў выніку шматлікіх хранічных і набытых захворванняў мужчына быў этапаваны ў калонію №15 Магілёва ўжо з кійком, які дапамагаў яму і ў далейшым перасоўвацца.

У верасні гэтага года былы палітвязень Аляксей Кірэеў расказаў «Радыё Свабода», што Аляксандр Фядута пахудзеў за кратамі на 30 кілаграмаў. 

«Ведаю, што ў яго ціск, сэрца. Раней назіраў, як раніцай, калі ўсе выйшлі на працу, яму раптам станавілася блага, хапаўся за агароджу, каб не ўпасці. Потым яго вялі ў медчастку, на тры дні давалі вызваленне ад працы, на «промцы» яго не было», — расказваў Кірэеў.

Каментары8

  • Беларус з-пад Маладэчна
    03.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    03.11.2024
    Фядута вельмі кепска вывучаў гісторыю. Усялякія Бухаріны і Рыкавы, калі дапамагалі непрыкметнаму сакратару Сталіну ў яго ўнутрывідавым змаганні, таксама разлічвалі, што будуць пры ім рэгентамі. Але ўсе яны скончылі аднолькава - ад кулі ката НКУС.
  • свой
    03.11.2024
    Філолагу Фядуце была патрэбна палітыка таксама, як калгасьніку Лука-ку прэзідэнцтва.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць