Прарасійскія актывісты апошнім часам пападаюць у няласку. Нядаўна экстрэмісцкім прызналі тэлеграм-канал «За Союзное государство Беларуси и России», які вёў Сяргей Шыптэнка, былы карэспандэнт Regnum. У маі спыніў сваю дзейнасць тэлеграм-канал «Заходнеруская Атлантыда».

Галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» разважае: тое, што грошы на дзейнасць гэтых актывістаў паступаюць з Крамля, не можа падабацца некаторым сілавікам з атачэння Лукашэнкі. «Ім не падабаецца, што на гэтай паляне расійска-беларускіх адносінаў спрабуюць гуляць іншыя асобы, акрамя Лукашэнкі», — кажа ён.
«Гэтыя прапагандысты атрымліваюць грошы ад Масквы, таму адчуваюць пэўную незалежнасць ад беларускага рэжыму. Аднак любы альтэрнатыўны, незалежны ад уладаў, падыход будзе карацца, асабліва напярэдадні выбарчай кампаніі», — лічыць Паўлючэнка.
На думку рэдактара Reform.news, перад наступнымі выбарамі «зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца».
«Умоўна кажучы, павінны застацца 5 «палітолагаў», якія будуць гаварыць пра палітыку. Адрозненне гэтай кампаніі ад іншых у тым, што галоўным рэфрэнам паўтараецца думка, што трэба пацярпець Лукашэнку яшчэ 5 гадоў. Гэта кажуць і сам Лукашэнка, і ягоныя чыноўнікі, і прапагандысты.
Тут і відавочна фіктыўная дыскусія пра тое, што, можа, ён і не пойдзе на выбары. І ягонае атачэнне нібыта ўгаворвае: «Давайце пераканаем яго яшчэ на адзін тэрмін». Відавочна, гэта разуменне таго факту, што людзі вельмі стаміліся ад яго».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары