У Петрыкаўскім раёне пенсіянер адправіўся рыбачыць на лодцы і заблукаў
Мужчына рыбачыў у рацэ і ў нейкі момант зразумеў, што не ведае, у які бок плыць.

Фота: Таварыства выратавання на вадзе
Жыхар вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёна адправіўся на рыбалку на надзіманай лодцы 6 кастрычніка. У нейкі момант 75-гадовы мужчына зразумеў, што заблукаў.
У вадзе рыбак правёў амаль суткі ў бездапаможным стане. Яго знайшлі ў вусці ракі Пціч ратавальнікі Петрыкаўскай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на вадзе.
Пенсіянера эвакуіравалі на бераг. Выратаваны рыбак з сімптомамі пераахаладжэння быў перададзены брыгадзе хуткай дапамогі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары