Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі
Анатоля Кірэйчыка абвінавацілі ў тым, што ён «абразіў» больш за 100 суддзяў і сілавікоў. А вёў працэс Яўген Шаршнёў — суддзя, які не раз адпачываў у Еўрасаюзе.

Анатолю Кірэйчыку 75 гадоў. Ён пенсіянер, да арышту жыў у Хойніках.
Бацька Анатоля, Сяргей Кірэйчік — франтавік родам з вёскі Буда Хойніцкага раёна. Быў узнагароджаны медалямі і ордэнамі. Буда была адселеная пасля катастрофы ў Чарнобылі.
У Кірэйчыкаў вялікая, актыўная і дружная сям'я, якую ў Хойніках ведаюць. У сацсетках Анатоля шмат фота з розных мерапрыемстваў. Сам ён любіць майстраваць і троху падарожнічае па ваколіцах горада і іншых мясцінах у Беларусі.
На пенсіі Анатоль з жонкай шмат займаліся ўпрыгожаннем участка і нават у 2013 годзе атрымалі за гэта грамату ад мясцовага кіраўніцтва.

Анатоля Кірэйчыка судзілі 18 мая 2024 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — «паклёп» (арт. 188 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абраза суддзі» (арт. 391 КК) і «незаконнае захоўванне боепрыпасаў» (ч. 2 арт. 295 КК).
Анатоля абвінавацілі ў тым, што ён «размяшчаў каментары пад здымкамі прадстаўнікоў улады, дзе абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць». Такім чынам ён «абразіў» больш за 100 чалавек. Таксама дома ў яго знайшлі боепрыпасы, але Анатоль сказаў, што проста калекцыянаваў іх — зброі ў яго не было.

Пакаранне — тры з паловай гады калоніі і 100 базавых штрафу. Паведамляецца, што з яго таксама спагоняць маральную шкоду.
Судзіў яго Яўген Шаршнёў, які вынес не менш 20 палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах з 2020 года, сярод якіх, напрыклад, 5 гадоў для 65-гадовага Пятра Старацітарава, які мае шмат спадарожных хваробаў.
Адметна, што Шаршнёў любіць падарожнічаць па краінах Еўрасаюза — у яго старых сацсетках некалькі фота з падарожжаў у Іспанію ды Харватыю.

Таксама праваабаронцам вядома пра 76-гадовага Міхаіла Ляпейку, якому ў 2021 годзе прысудзілі прымусовае лячэнне за «абразу» Лукашэнкі. Ён быў прызнаны палітвязням, але яго далейшы лёс незразумелы — ён можа як знаходзіцца на лячэнні, так і ўжо вярнуцца дадому.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ездят не только "судьи", ездят и "опричники" из 3214 по венгерским визам с одной изменённой буквой в фамилии во втором белорусском паспорте.
кое-кто на Западе не умеет "ловить мышей".