Свет1818

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі

Аперацыя была старанна падрыхтавана. На яе рэалізацыю пайшло некалькі гадоў.

гробы жертв, погибших во вторник после того, как взорвались их портативные пейджеры труны з ахвярамі, забітымі ў аўторак пасля выбуху іх партатыўных пэйджараў, the coffins of victims who were killed Tuesday after their handheld pagers exploded,
Пахаванне ахвяраў выбухаў пэйджараў. Бейрут, 18 верасня 2024 года. Фота: AP Photo/Bilal Hussein

Выданне The New York Times на ўмовах ананімнасці змагло паразмаўляць з 12 крыніцамі, звязанымі з абароннымі і разведвальнымі структурамі, якім была прадстаўлена інфармацыя аб нападзе. Яны сцвярджаюць, што аперацыя, што прывяла да ўзрыву пэйджараў у Ліване, доўга рыхтавалася ізраільскім бокам.

Яшчэ да таго, як лідар «Хезбалы» Хасан Насрала вырашыў пашырыць выкарыстанне пэйджараў, Ізраіль пачаў ствараць падстаўную кампанію, якая выдавала сябе за міжнароднага вытворцу пэйджараў.

Па словах трох афіцэраў разведкі, з якімі размаўлялі журналісты выдання, часткай «ізраільскага фронту» стала венгерская кампанія B.A.C. Consulting, якая мела кантракт на вытворчасць пад тайваньскім брэндам Gold Apollo.

Для таго, каб схаваць сапраўдных вытворцаў пэйджараў, акрамя B.A.C. Consulting былі створаны яшчэ прынамсі дзве падстаўныя кампаніі.

Выданне адзначае, што венгерская кампанія выконвала таксама і заказы звычайных кліентаў. Але адзіным кліентам, які сапраўды меў для яе значэнне, была «Хезбала». Для яе вырабляліся далёкія ад звычайных апараты, якія мелі батарэі з выбуховым рэчывам PETN.

Такія пэйджары сталі пастаўляцца ў Ліван летам 2022 года невялікімі партыямі. Але закупкі хутка павялічыліся пасля таго, як у лютым 2023 года Хасан Насрала ў сваім тэлезвароце выступіў супраць мабільных тэлефонаў.

«Вы пытаецеся мяне, дзе агент. Я гавару вам, што тэлефон у вашых руках, у руках вашай жонкі і ў руках вашых дзяцей — гэта агент. Закапайце яго. Пакладзіце яго ў жалезную скрыню і замкніце яе», — патрабаваў Насрала.

Асцярогі Насралы, як заўважае выданне, былі выкліканыя паведамленнямі саюзнікаў аб тым, што Ізраіль набыў новыя сродкі для ўзлому тэлефонаў, якія дазваляюць дыстанцыйна актываваць мікрафоны і камеры, каб шпіёніць за іх уладальнікамі.

Па словах трох супрацоўнікаў разведкі, Ізраіль уклаў мільёны ў распрацоўку тэхналогіі і сярод «Хезбалы» і яе саюзнікаў распаўсюдзіліся чуткі, што ніякая сувязь па мабільным тэлефоне — нават зашыфраваныя дадаткі для абмену паведамленнямі — больш не з'яўляецца бяспечнай.

Па словах крыніц выдання, Насрала не толькі забараніў мабільныя тэлефоны на сустрэчах баевікоў «Хезбалы», ён таксама загадаў, каб падрабязнасці перасоўванняў і планаў баевікоў ніколі не перадаваліся па мабільных тэлефонах. Афіцэры павінны былі заўсёды насіць з сабой пэйджары і ў выпадку баявых дзеянняў выкарыстоўваць іх для таго, каб паведамляць байцам, куды ісці.

Па словах двух супрацоўнікаў амерыканскай разведкі, летам гэтага года пастаўкі пэйджараў у Ліван павялічыліся. У краіну прыбылі тысячы адзінак і былі размеркаваны сярод афіцэраў «Хезбалы» і іх саюзнікаў.

Для «Хезбалы» яны былі ахоўнай мерай, але ў Ізраілі супрацоўнікі разведкі называлі пэйджары «кнопкамі», на якія можна было націснуць, калі надыдзе зручны момант.

Выглядае, што гэты момант наступіў на гэтым тыдні. Па словах трох крыніц выдання, каб ажыццявіць выбухі, Ізраіль разаслаў на пэйджары паведамленне на арабскай мове, якое быццам бы зыходзіла ад вышэйшага кіраўніцтва «Хезбалы». Праз некалькі секунд Ліван пагрузіўся ў хаос.

Каментары18

  • Гарамбуш
    19.09.2024
    ●, а что может быть дальше? Будут бояться в туалет ходить эти приверженцы хезбаллы
  • Шок
    19.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дастаткова безрассудная "акцыя"
    19.09.2024
    А дзе гарантыя што пэйджары гэтыя будуць толькі у руках тэрарыстаў? Ці гэта не хвалюе ізраільцян? А яшчэ дзе гарантыя што зараз Ізраіль не навадняць падобныя вырабы ?

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць