Грамадства1111

Васілеўская зорка: прапаганда нарэшце стварыла афіцыйны акаўнт у інстаграме для касмічнай турысткі

Стары акаўнт Марыны Васілеўскай у інстаграме нечакана зрабілі адкрытым — але папярэдне выдалілі адтуль усе фотаздымкі. Затое стварылі для яе новую, ідэалагічна вывераную старонку.

Марына Васілеўская. Тут і далей фота з яе інстаграму

Нікнэйм для інстаграма першай айчыннай касмічнай турысткі абралі vasileuskaya_zorka, і нават шапку профілю зрабілі на беларускай мове. Там пазначана, што Марына з’яўляецца гераіняй Беларусі і ўзнагароджана расійскім ордэнам Гагарына. Згаданы і Беларускі фонд міру — нядаўна Васілеўская атрымала пасаду намесніка старшыні праўлення па міжнародна-міратворчай і гуманітарнай дзейнасці.

Пакуль што ў новым акаўнце ўсяго толькі два допісы. У першым — фота ў скафандры, якое рабілі перад палётам у космас. У другім — фоты часоў працы сцюардэсай у «Белавіа». Марына ў чарговы раз старанна паўтарае прыдуманую для яе легенду: «Адлятаўшы 7 шчаслівых гадоў, я ў думках адправіла запыт у Сусвет, што хачу вышэй. Я заўсёды імкнулася да спазнання новага, светлага, добрага, і дарога да зорак аказалася рэальнай! Космас выбраў мяне!»

У сторыс Марына ў асноўным паказвае фотаздымкі з ідэалагічных мерапрыемстваў, у якіх удзельнічае, і рэпосціць навіны афіцыйных СМІ пра сябе.

Нагадаем: беларуская прапаганда ад самага пачатку біяграфію Марыі Васілеўскай спрабавала напісаць амаль што з нуля, пакінуўшы ў яе гісторыі шмат белых плям. Напрыклад, чамусьці спрабавалі схаваць і судзімасць бацькі, і няўдалы шлюб, і першыя месцы працы.

Нават пра вышэйшую адукацыю дзяўчыны (былі пытанні, ці ёсць у яе хоць які-небудзь дыплом) саромеліся казаць. Але ў апошняга пункту ёсць больш-менш лагічнае тлумачэнне. Бо спачатку ва ўсіх навінах, прысвечаных адбору беларускі для палёту ў космас, пісалі: «Свае заяўкі на палёт у Беларусі падалі больш за 3 тысячы чалавек. Крытэрыі адбору кандыдатак былі жорсткія: узрост — 25-40 гадоў, вышэйшая адукацыя па кірунках «фізіка», «хімія», «біялогія», «матэматыка», «ракетна-касмічная тэхніка». Абавязковай умовай было таксама веданне англійскай мовы». І ва ўсім свеце сапраўды так: касманаўткі маюць дыпломы сур’ёзных ВНУ і навуковыя працы. Марына Васілеўская скончыла прыватны Мінскі інавацыйны ўніверсітэт па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст».

Стары інстаграм Марыны Васілеўскай існаваў з 2016 года. У ім на момант палёту беларускі ў космас было 18 пастоў. Хутчэй за ўсё, ужо тады яго добра пачысцілі. Адтуль папярэдне выдалілі нават каля 900 старонак, на якія была падпісана Марына. Наўрад ці там было нешта крамольнае. Але гэта ў чарговы раз сведчыць, як прапаганда саромеецца таго, што ў гераіні Беларусі было звычайнае дагеройскае жыццё. 

Каментары11

  • Гэта іншае
    02.09.2024
    Вось Васілеўская за кошт падаткаплатнікаў лятала тусануцца ў космас, а куды лятала Лебедзева? У Турцыю? Што з тварам, Ксюша?
  • балівуд прадстаўляе
    02.09.2024
    дык ці лётала яна куды? і на чым?
  • Змі
    02.09.2024
    Какая нафиг Василевская? Забыли уже про эту туристку. Ещё подвиг ей припишите…

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра2

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў1

Следчы камітэт абверг чуткі, што каля БНТУ загінуў студэнт, які выпаў з акна

Вялікая група ўкраінскіх дронаў заляцела ў Расію праз Беларусь33

Вынеслі прысуд кіроўцу Lexus, які год таму пераблытаў педалі ў Маладзечне1

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра2

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць