Здарэнні33

Беларуска падабрала на вуліцы ваверчаня. Як выявілася, дарма

28 жніўня ў Мінскую раённую ветэрынарную станцыю звярнулася жанчына са шматлікімі ўкусамі. Аказалася, што напярэдадні яна падабрала ў Ратамцы маленькае ваверчаня і забрала яго дадому. Гэта было з яе боку памылкай, піша Pristalica.by.

Здымак ілюстрацыйны

Спярша звярок паводзіў сябе мірна, але потым раптам накінуўся і пакусаў гаспадыню. Зрабіўшы аналіз, лекары выявілі, што ён заражаны вірусам шаленства.

Цяпер жанчына мусіць рабіць курс прышчэпак, каб не захварэць на гэтую смяротную хваробу таксама. Ветэрынары ж пачалі ў мясцовасці, дзе быў знойдзены хворы звярок, прафілактычную кампанію.

«Паколькі невядома, дзе да гэтага жыў звер, на вуліцы Банькаўшчына і ў яе ваколіцах нашы спецыялісты раскідаюць прынады з вакцынай ад шаленства», — расказала намесніца галоўнага доктара Мінскай раённай ветэрынарнай станцыі Іна Кручанава.

Паводле яе слоў, сёлета ў раёне ўжо былі зафіксаваныя 12 выпадкаў заражэння шаленствам. Прычыны звычайна падобныя на гэты з вавёркай, толькі жывёлы іншыя.

«Кусалі лісы, вожыкі, мышы, каты і сабакі. У большасці выпадкаў людзі прымаюць у сябе бездаглядных жывёл, якіх рэдка паказваюць ветэрынарнаму доктару», — расказала спецыялістка.

Каментары3

  • Грамматика
    29.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 29.08.2024
    Можа хто паслухаецца.
    Дауно , ў дзяцінстве я ўлавіў вавёрку .
    Ехалі з бацькам па дарозе і я убачыў што вавёрка сядзіць на адзінокім маладым дрэўцы, далек ад ад лесу . Спыніліся. Штурхнулі дрэва . Я зняў рубаху і улавіў.
    Прывезлі да хаты . Але бацькі і бабуля забаранілі несці ў хату на ноч . Таму зрабілі клетку і павесілі на яблынку .
    Раніцай яна памёрла і з яе палезлі вошы, клешчы , блохі , чарвякі нейкія...
    Вагой больш чым поўвавёркі .
    З таго выпадку я забараняю і дзецям, і унукам кранацца дзікіх жывёл. Тым болей несці іх ў хату .
  • !
    30.08.2024
    ●, адносіны Вашы да жывёл вартыя пашаны, а вось дзеянні – памылковыя. Калі жывёла паводзіць сябе ненармальна, нязвыкла – хуценька да ветэрэнара ( клініка, калгас, прыватны лекар і да т.п. )! У часы нашага дзяцінства цяжка было ўсё гэта знайсці аператыўна, але ж сёння – Гугл у дапамогу.
    Днямі знайшоў вожыка сярэдніх памераў. Не зварачваецца, не рухаецца, ляжыць пыску на бок на асфальце. Выгугліў аматараў па ахове вожыкаў і павёз да іх. Шлях быў не кароткі, але прынялі нас вельмі цёпла. Пакінуў грошай ім, сымбалічна :) Праз тыдзень тэлефануюць – былі паразіты ў лёгкіх, зараз ужо ўсё добра.
    Дзякуй усім, хто не праходзіць міма!

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць