Грамадства88

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца

З моманту апошняга нашага разбору сітуацыі з данатамі прайшоў амаль год. Сітуацыя не палепшылася. Распавядаем, якія тэрміны даюць за данаты, каму ўдалося не плаціць «выкуп», каго адразу арыштавалі і як праходзяць сумоўі.

Калаж «Нашай Нівы»

Пра якія выпадкі нам вядома?

Нам вядомыя некалькі адносна нядаўніх выпадкаў, калі людзей запрашалі на гутаркі. Усе яны, акрамя аднаго чалавека, выйшлі на волю, заплаціўшы «выкуп». Сумма залежала ад даходу.

Не спыняюцца рэпрэсіі і ў рэгіёнах. Нам вядомы як мінімум адзін выпадак, калі з супрацоўніка дзяржаўнага прадпрыемства ў райцэнтры за зусім невялікі данат (да 10 даляраў) узялі 500 рублёў кампенсацыі — значную суму для малога горада.

У адным новым вядомым нам выпадку чалавек пайшоў аддаваць аплату за «данаты», але трапіў за краты за ўдзел у пратэстах. У яго знайшлі фота з пратэстаў у смартфоне (невядома, дзе канкрэтна — у архівах сацсетак або ў галерэі ці воблаку). Мы раім вычысціць пратэсныя фота з вашых смартфонаў, вось нашы гайды:

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Як праходзіць гутарка?

Само «сумоўе» можа праходзіць па-рознаму. Правяраюць смартфон, банкаўскія праграмы, шукаюць чэкі ў паштовай скрыні, праграмы замежных банкаў і крыптабіржаў. Пачысціце ўсё гэта, калі вы яшчэ гэтага не зрабілі.

Пытаюцца пра стаўленне да ўладаў ды Лукашэнкі, за каго галасавалі, ці ўдзельнічалі ў пратэстах ды іншых актыўнасцях, навошта падтрымліваеце экстрэмісцкія погляды. Калі ў іх узнікаюць падазрэнні ў вашай шчырасці, то задаюць дадатковыя пытанні.

Кадэбісты спрабуюць справакаваць — маўляў, мы ўсё ведаем, кажы адразу, а то будзе горш. Нашы суразмоўцы раяць адказваць, што вы не памятаеце, ці ахвяравалі некаму грошы і прасіць выпіску з банка ці нейкае іншае пацвярджэнне, бо тады стане зразумела, што вам можа пагражаць.

Большасць апытаных намі людзей шчыра не памяталі, колькі і куды ахвяравалі і ці рабілі гэта. Але кадэбісты адразу паказалі ім выпіскі з банкаў або скрыншоты з фэйсбуку.

У нашым гайдзе па перасячэнні мяжы ды мінулым артыкуле пра данаты ёсць тое, на што варта звярнуць увагу ў вашым смартфоне і агулам. Пераправерце ўсё, асабліва месцы, дзе могуць захоўвацца чэкі вашых ахвяраванняў — мэйл, банкаўская праграма замежнага банка, крыптабіржа.

Агулам, калі да вас ёсць пытанні, то вы можаце правесці ў КДБ вельмі шмат часу. І да гэтага варта быць гатовымі.

Па якой схеме цяпер просяць выкуп?

Цяпер, па прааналізаваных намі выпадках, схема такая. Калі чалавек ахвяраваў у BYSOL ці BY_HELP не вельмі буйную суму, то яму прапануюць заплаціць суму ад 500 даляраў (або ад 500 рублёў у рэгіёнах), пры гэтым «для пэўнасці» правяраюць ягоныя смартфон і сацсеткі.

Суму кадэбісты вызначаюць, зыходзячы з афіцыйнага даходу чалавека і таго, колькі ён мае маёмасці. То-бок нават у выпадку вельмі малога даната яна можа быць значна вышэйшай за «сярэднюю». Для айцішнікаў і прадпрымальнікаў, а таксама тых, хто працуе за мяжой, яна звычайна адразу большая, для звычайных работнікаў у Мінску амаль заўжды 500 еўра.

А калі адмовіцца плаціць?

Калі чалавек адмаўляецца плаціць, хоць ёсць нейкія доказы ці кадэбісты пэўныя ў яго «віне», то яму можа пагражаць крымінальная справа і зняволенне. Адзін з такіх выпадкаў нядаўна апісвала «Вясна».

Вядомыя выпадкі, калі людзі даводзілі, што сапраўды нічога не ахвяравалі. Яны пазбягалі як аплаты «выкупу», так і пакарання, але для гэтага патрэбныя моцныя доказы таго, што ты не ахвяраваў. Такія выпадкі цяпер — выключэнне з правілаў.

Каго арыштоўваюць без просьбаў заплаціць і якія тэрміны даюць?

Калі вы ахвяравалі ў іншыя ініцыятывы (BYPOL, Кіберпартызаны і г.д.), на дапамогу Украіне або буйную суму грошаў у BYSOL/BY_help і гэта нейкім чынам выкрылася, то вас адразу арыштуюць. Могуць вас арыштаваць і калі толькі падазраюць у такім ахвяраванні, а толькі пасля разбірацца.

Цяпер часцяком гэта адбываецца на мяжы — у чалавека правяраюць банкаўскую праграму або праграму для куплі крыптавалютаў і знаходзяць там ахвяраванне. Пры гэтым калі вы ўжо заплацілі выкуп за данат у BYSOL, то гэта не пазбавіць вас ад адказнасці за іншыя данаты (напрыклад, на Украіну) і пакаранне будзе суворым.

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Колькі прысуджаюць за данаты?

Мінімальны тэрмін, які давалі чалавеку за невялікае ахвяраванне ўжо пасля затрымання — 2 гады хатняй хіміі, але такі чалавек толькі адзін.

Больш за 80 чалавек атрымалі пазбаўленне волі або хімію з накіраваннем. Самы вялікі тэрмін за данаты склаў дзевяць з паловай гадоў калоніі.

Па звестках «Вясны», цяпер не менш за 91 чалавека ўжо асудзілі за данаты. Большасць гэтых людзей атрымала пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

За што яшчэ цяпер караюць?

Усё часцей адразу арыштоўваюць тых, хто сістэмна дапамагае ці дапамагаў раней палітвязням з уласных сродкаў без удзелу фондаў і аніякай каардынацыі (дасылаў пасылкі і пераводы ў СІЗА ці калоніі). Такая практыка з'явілася ў студзені 2024, пасля аблавы на салідарных з палітвязнямі.

На пол і ўзрост КДБ не звяртае ўвагі. Найстарэйшая з такіх арыштаваных — 68-гадовая берасцейка Наталля Жыгар, якой пагражае да сямі гадоў калоніі.

Усе людзі, асуджаныя па такіх справах, атрымалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Пакуль гэта выключна жанчыны, некаторыя з іх — блізкія сваячкі палітвязняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.08.2024
    Данаціў і буду данаціць!
  • Беларус
    24.08.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, я таксама, данаціў і буду данаціць, бо мне пофіг на лукашысцкую гэбню, а ў Беларусь калі і прыеду, то толькі на танку
  • Бастион
    24.08.2024
    Ну я сразу ещё в августе 20-го оплатил байсол с зарубежной карты. Аккаунт платежной системы давно удалил, так же как и емаилом тем давно не пользуюсь . У меня их десятки под разные задачи. Не понимаю людей которые внаглую с белкарты ложили, тем более там айтишников разных у которых вроде с мозгами то должно быть все в порядке.

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск13

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад17

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск13

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць