Грамадства33

Страцілі каштоўнасць. У Верхнядзвінскім раёне знялі ахову з помнікаў прыроды

Ахоўнага статусу былі пазбаўлены гідралагічны помнік прыроды «крыніца аграгарадка Каханавічы» і батанічны помнік прыроды «гарадскі парк горада Верхнядзвінска».

Гарадскі парк горада Верхнядзвінска. Фота: Мінпрыроды

Адпаведнае рашэнне прыняў Верхнядзвінскі райвыканкам 20 чэрвеня 2024 года. 

Паводле яго абедзве асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі страцілі біялагічныя каштоўнасці, з мэтай захавання якіх яны былі абвешчаны помнікамі прыроды. Як так сталася і хто ў гэтым вінаваты — не ўдакладняецца.

Абедзве прыродныя тэрыторыі атрымалі ахоўны статус у 2011 годзе. Да гэтага рашэння ў Верхнядзвінскім раёне налічвалася 25 помнікаў прыроды.

Праўда, паводле інфармацыі Мінпрыроды, з 1 сакавіка 2016 года крыніца ў Каханавічах ператворана ў помнік прыроды рэспубліканскага значэння, які можа быць ліквідаваны толькі рашэннем ведамства, а не мясцовых уладаў.

Святы ключ у Каханавічах Верхнядзвінскага раёна. Фота: Мінпрыроды

Сярод мясцовых жыхароў крыніца вядомая пад назвай Святы ключ. Каля Святога ключа ў Каханавічах на Тройцу ладзіліся кірмашы. У пачатку XX стагоддзя побач з крыніцай размяшчаўся маёнтак Салюсіна з млынам, які належаў Храпаўніцкай. Рэшткі сядзібнага парку таксама рэкамендаваныя спецыялістамі да ўзяцца пад ахову як помнік прыроды мясцовага значэння.

Святы ключ у Каханавічах Верхнядзвінскага раёна. Фота: Мінпрыроды

Гарадскі парк у Верхнядзвінску вядомы тым, што ў ім пераважае хвоя звычайная ўзростам каля 80 гадоў, і толькі ў невялікай колькасці прысутнічаюць клён вастралісты, ясень высокі, бяроза павіслая, дуб чарэшчаты і алешына шэрая. На тэрыторыі парку выяўлены 66 відаў сасудзістых раслін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Лейцар коркавы
    21.07.2024
    А што там з крыніцай нейкага дзеда на шклоўшчыне, міліцэйскі пост зьнялі?
  • CV
    21.07.2024
    Лейцар коркавы, там цяпер каталіцкі і праваслаўны крыж, зорка Давіда і паўмесяц у купелі - вельмі хороша, прыязджай, акуніся, грэшныя свае экстрэмісцкія думкі змый!
  • Лейцар коркавы
    21.07.2024
    CV, дурныя вы, калі так аб людзях думаеце, што калі ўчора не скакаў у/ля Палаца спорту з нагоды 30 годьдзя, адразу экстрэміст. Мне больш даспадобы праўду слухаць, а не дупалізальныя прамовы качанавай з крутым.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць