Грамадства

Пад Маладзечнам адкрылі новы заказнік

На ўваходзе ў «Верадоўскі бор» паставілі незвычайны памятны знак, які будзе «адпрацоўваць» за грахі свайго мінулага.

Знак на ўваходзе ў заказнік «Верадоўскі бор». Фота: Kraj.by

Заказнік мясцовага значэння «Верадоўскі бор» заснаваны ў ваколіцах вёскі Верадова на тэрыторыі Маладзечанскага лясгаса з мэтай падтрымання і захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці прыроднага комплексу і прылеглых тэрыторый. Яго стварэнню папярэднічала вялікая праца неабыякавых людзей.

Ахоўнай тэрыторыя плошчай 161,44 га была абвешчана рашэннем Маладзечанскага райвыканкама яшчэ 7 мая 2024 года. 

На тэрыторыі заказніка размешчаны два ўчасткі агульнай плошчай 7,4 га, якія адносяцца да тыповых і рэдкіх біятопаў, характэрных для заходняй тайгі. На плошчы 34,9 га растуць каштоўныя высока-ўзроставыя лясы.

90% тэрыторыі заказніка, пакрытай лесам, займаюць хваёвыя лясы, для якіх характэрнае панаванне тайговых відаў раслін. 

«Верадоўскі бор». Фота: Kraj.by

Тут шырока прадстаўлены лясныя і лугава-ўзлесныя віды тайговага тыпу. Выяўлена месца, дзе расце сон раскрыты (Pulsatilla patens), дзікарослая расліна, уключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя таго тут заўважаны 9 іншых уразлівых відаў раслін, якія патрабуюць аховы: пералеска высакародная, першацвет веснавы, званочак персікалісты, кольнік коласападобны, гняздоўнік звычайны, гудаера паўзучая, чараўнік двухлісты, пальчатакарэннік Фукса і зуброўка паўднёвая.

З жывёльнага свету ў чарнічным бярэзніку выяўлены барсук (Meles meles), таксама ўнесены ў Чырвоную кнігу.

Чырванакніжны сон раскрыты (Pulsatilla patens), які расце ў Верадоўскім бары. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Ініцыятыва стварыць заказнік належыць Маладзечанскаму лясгасу, а падрыхтаваць дакументы дапамог начальнік раённай прыроднай інспекцыі Уладзіслаў Чарноў. Абследаванне флоры і фаўны і экалагічнае абгрунтаванне зрабіў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Чарноў прывёз з Раёўкі двухтонны каменны жоран, што застаўся ад былой кардоннай фабрыкі. Цяпер жоран стаў незвычайным мемарыяльным знакам на ўваходзе ў заказнік. 

Начальнік прыроднай інспекцыі Уладзіслаў Чарноў побач з жоранам з кардоннай фабрыкі. Фота: Kraj.by

«А што? Кардон жа робяць з драўніны. Колькі дрэў перамалоў гэты жоран за шматлікія гады? Вось цяпер хай аддае даўгі. Пагрузілі яго пад'ёмным кранам і прывезлі сюды», — патлумачыў ідэю Чарноў.

На ўрачыстае адкрыццё заказніка «Верадоўскі бор», якое адбылося 12 ліпеня, прыехалі спецыялісты з Інстытута эксперыментальнай батанікі і Інстытута лесу НАН Беларусі. 

Паводле слоў дырэктары Інстытута эксперыментальнай батанікі Дзмітрыя Грумо, «Верадоўскі бор» гэта «філіял» паўднёвай тайгі на тэрыторыі Мінскай вобласці. Расліннасць тут вельмі разнастайная, а глеба ўрадлівая. 

У 2012 годзе батанічным помнікам прыроды быў абвешчаны таксама Верадоўскі дэндрапарк. Дэндрапарк каля заходняга ўскрайку вёскі Верадова заклалі ў 2000 годзе на плошчы 6,2 гектараў. Тут расце больш за 600 дрэваў і кустарнікаў, якія прадстаўляюць 80 відаў прадстаўнікоў мясцовай і іншаземнай флоры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць