Свет66

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар

66-гадовага федэральнага канцлера Германіі Олафа Шольца і раней папракалі ў старамоднасці. Напрыклад, за тое, што ён заўсёды носіць дакументы ў адным і тым жа парэпаным партфелі, якому ўжо 40 гадоў. Але аказалася, што гэта яшчэ драбніца, піша Bild.

Олаф Шольц. Фота: AP Photo/Kin Cheung, Pool

Днямі на перадвыбарным мітынгу Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі ў Дрэздэне Шольц зрабіў яшчэ адно прызнанне:

аказваецца, у яго дома дагэтуль стаіць лямпавы тэлевізар. Ён успомніў пра гэта пры адказе на пытанне аб пераходзе на электрамабілі.

Па словах канцлера, ягоны стары тэлевізар да гэтага часу выдатна працуе, таму калі ён бачыць у каталогу новую мадэль, то думае сам сабе, што праз год і тая ўсё адно састарэе. У выніку палітык так дагэтуль і не купіў новы.

Шольц выказаў здагадку, што многія кіруюцца той жа логікай пры выбары аўтамабіля, таму электракары прадаюцца не так хутка, як хацелася б.

Каментары6

  • Ага
    21.07.2024
    Так, Зноў ўльтраправым звычайныя левацэнтрысты перашкаджаюць. А ідэал хто? Відаць ультраправая АДГ.
  • Так
    21.07.2024
    Ага, вядома, няка аргументаў - трэба ляпіць цэтлік ультраправы, скрайнеправы ці папуліст. Нічым некалі камуністы абзывалі сваіх ворагаў фашыстамі.
  • Так
    21.07.2024
    Ага, відаць да ліберала Расмусэна таксама прычапіце цэтлік скрайне/ультраправы, бо той пасмеў раскрытыкаваць нямецкага канцлера. "Невероятно".

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць