Экс-прэзідэнт ЗША прапанаваў сённяшняму амерыканскаму лідару Джо Байдэну атрымаць «шанец рэабілітавацца» і зноў правесці дэбаты ўжо на гэтым тыдні.

AP Photo/Gerald Herbert
«…Давайце правядзем яшчэ адны дэбаты на гэтым тыдні, каб сонны Джо Байдэн змог даказаць усім, што ён можа стаць прэзідэнтам», — сказаў Трамп падчас анлайн-трансляцыі RSBN.
Тэлевізійныя дэбаты паміж Байдэнам і Трампам прайшлі ў ноч на 28 чэрвеня на канале CNN.
Выступ дзейнага кіраўніка ЗША на гэтым эфіры многія назвалі правальным. Пасля гэтага загучалі галасы, каб Байдэн зняў сваю кандыдатуру, але той адмовіўся.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары