Свет2121

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя

У Францыі скончыўся другі тур парламенцкіх выбараў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і яго жонка Брыжыт Макрон выходзяць з кабінкі для галасавання, 7 ліпеня 2024 года. Фота: Mohammed Badra, Pool via AP

Ультралевая кааліцыя «Новы народны фронт» выходзіць на першае месца ў другім туры — ад іх у парламенце будзе ад 175 да 205 дэпутатаў. Такую ацэнку дае экзітпол Elabe, піша BFMTV. 

Кааліцыя прэзідэнта Эмануэля Макрона — на другім месцы (150-170 дэпутатаў).

Правапапулісцкая партыя Марын Лё Пэн і Жардана Бардэлы разам з саюзнікамі ў канчатковым выніку заняла трэцяе месца (115-150 дэпутатаў).

У многіх месцах кандыдаты ад левых або цэнтрысцкіх партый знялі свае кандыдатуры, што дазволіла сканцэнтраваць галасы праціўнікаў Марын Лё Пэн на адным кандыдаце.

Выбары праходзяць у напружанай абстаноўцы, задзейнічана 30 000 паліцэйскіх.

У першым туры ў мінулую нядзелю «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн набрала 33,4% галасоў. Ультралевая кааліцыя «Новага народнага фронту» заняла другое месца з 27,9%, а цэнтрысцкі альянс прэзідэнта Макрона — трэцяе месца з 20,7% галасоў.

Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчаецца ў 2027 годзе.

Каментары21

  • Імямя
    07.07.2024
    Так, ну бо Наша Ніва, Зеркала і г.д. "незалежныя СМІ" часткова харчуюцца з адзінага карыта разам з французскімі левакамі. Тыя самыя фонды, НКА, якія прасоўваюць нэамарксісцкія ідэі. Ніхто ж на данаты ад чытачоў не жыве, а калі напісаць нешта крыўднае пра паважаных людзей, то потым могуць грошаў ня дасьць.
    Ну і як варыянт можа быць суб'ектыўнае меркаванне аўтара артыкулу, то бок непрафесіяналізм.
  • бабруйчанін
    07.07.2024
    ??))) Нагадаю гісторыю "інтэрнацыаналістаў" Анрі Жыда пісьменік - сталініст Анрі Барбюса сталініста эўракамуністаў" прыстойных пісьменікаў філесафаў Сартра Камю .Левыкамунрух анархісты у Францыі заўседы былі " русафіламі" інтэрнацыаналістамі адны безкаштоўнымі безкарыснымі летуценікамі іньшыя " на акладзе" ..Ля Пэн на іх " фоне" ні разумнае дзяўчо ...
    Дарэчы грамадзянін Францыі патомственны камуніст і па другой прафесіі ..журналіст дзесці зараз з Іванам Ургантам у Парыжэ " марсельезу" спявае..
  • Гы
    07.07.2024
    Объясните мне, что значит ультра левый - это коммунисты-популисты которые поддерживают ЛГБТ? Т.е. вот такой ультрокрайний микс, т.е. теперь Францию ждут гей парады с коммунистами?))

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць