Грамадства22

Ціханоўская — школьнікам: Ваш досвед і сувязі, энергія і крэатыў — дапамогуць вярнуць і адрадзіць нашу Беларусь

Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях з прычыны заканчэння навучальнага года.

Фота: ОСЦ

«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну». Ціханоўская — навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільне.

Установа з’яўляецца адзінай у краіне, дзе навучанне для беларусаў і беларусак ідзе на роднай мове. Сотні дзяцей, якія вымушана пераехалі ў Літву пасля 2020 года, менавіта тут атрымалі магчымасць працягваць адукацыю. Акрамя таго, гімназія дапамагае 408 хлопчыкам ды дзяўчынкам вывучаць літоўскую мову і прасцей інтэгравацца ў грамадства.

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад 29-м выпускам гімназістаў, іх бацькамі, настаўнікамі і прадстаўнікамі літоўскай дзяржавы, паведамляе яе прэс-служба.

Вось пра што казала беларуская лідарка:

«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну, не губляйце сувязі з Беларуссю, захоўвайце нашу мову і беражыце нашу культуру».

«Сёння Беларусь зноў паняволеная. Але так не будзе заўжды. Гісторыя нашага народу — таму сведчанне. Нават у самых складаных умовах, пасля няўдалых спробаў, мы не апускалі рук, а шукалі новыя спробы дамагчыся нашых мэтаў».

«Я веру, шаноўныя выпускнікі, што вашыя веды, ваш досвед і сувязі, энергія і крэатыў — дапамогуць вярнуць і адрадзіць нашу Беларусь».

«Не бойцеся выпрабаванняў. Стаўце сабе высокую планку. Будзьце смелыя. Спрабуйце новае і шануйце сваё!»

Каментары2

  • Зяноновка
    31.05.2024
    У Зянона речь списала.
    Притворяется националисткой.
    Своих деток Сетлана обучает в русской школе.
  • Аххаха
    31.05.2024
    Святлана, дык якой мовай вашыя дзеткі навучаюцца? Толькі пра мультылінгвізм заліваць не трэба. 

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць