Вайна11

Краіны ЕС пачалі здымаць абмежаванні для Украіны на ўдары па тэрыторыі Расіі — Барэль

Краіны Еўрапейскага Саюза пачалі дазваляць Украіне наносіць удары па расійскай тэрыторыі, але гэтае пытанне працягваюць абмяркоўваць, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазепа Барэля.

Жазэп Барэль. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Ці дазваляем мы выкарыстоўваць зброю на расійскай тэрыторыі? Дзяржавы-сяброўкі пачалі вырашаць гэта, здымаючы такое абмежаванне. Яшчэ адна важная рэч для абмеркавання сёння», — заявіў Барэль перад пасяджэннем міністраў абароны краін ЕС.

Ён дадаў, што «паводле законаў вайны няма ніякіх супярэчнасцяў» ва ўдарах Украіны па тэрыторыі Расіі. Але частка дзяржаў будзе баяцца рызыкі эскалацыі.

«Аднак вы павінны знайсці баланс паміж рызыкай эскалацыі і неабходнасцю ўкраінцаў абараняцца. Таму што, вядома, вы не можаце накіравацца туды, адкуль адбываюцца атакі, вы знаходзіцеся ў абсалютна асіметрычнай сітуацыі», — падкрэсліў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Як вядома, краіны Захаду першапачаткова забаранілі Украіне выкарыстоўваць сваю зброю для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, яе можна было выкарыстоўваць толькі для ўдараў па тэрыторыях Украіны, акупаваных Расіяй, уключна з анексаваным у 2014 годзе Крымам.

Гэтае пытанне стала больш актуальным пасля таго, як украінскім вайскоўцам пачалі перадаваць дальнабойныя ракеты з радыусам дзеяння да 300 кіламетраў. Цяпер некалькі краін ужо заявілі, што яны дазволілі выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па Расіі. У прыватнасці, такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

Каментары1

  • Пакет ракет
    29.05.2024
    Першымі пра адмену тэрытарыяльных абмежаванняў на выкарыстанне заходніх узбраенняў даведаюцца акупанты. Хаця не, не даведаюцца - не паспеюць.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць