Расійскія СМІ на падставе сведчання крыніц у паліцыі паведамляюць пра затрыманне начальніка ўпраўлення Дэпартамента па забеспячэнні абароннай замовы Міністэрства абароны Уладзіміра Верцялецкага.

Уладзіміра Верцялецкага затрымалі 21 траўня па падазрэнні ў махлярстве.
Раней у Маскве былі затрыманыя і арыштаваныя намеснік міністра абароны Цімур Іваноў і начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнант Юрый Кузняцоў. Яны абодва абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. 17 мая па справе аб махлярстве быў арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай ваеннай акругі Іван Папоў. А сёння стала вядома пра затрыманне і ператрус у начальніка Галоўнага ўпраўлення сувязі Узброеных сіл генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары