Вайна66

Украіна і ЗША заяўляюць, што Расія прымяняе ў баях забаронены таксічны газ

Хімічная зброя становіцца рэгулярным сродкам барацьбы. Толькі ў красавіку было зафіксавана 444 такія атакі, і іх колькасць няўхільна расце.

Фота: AP Photo / Alex Babenko

Як піша The Wall Street Journal, афіцыйныя асобы ЗША і Украіны, а таксама медыкі, салдаты і міжнародныя даследчыкі гавораць, што выкарыстанне таксічных газаў з боку Расіі на полі бою павялічваецца.

У пачатку гэтага месяца ЗША ўвялі санкцыі супраць расійскіх кампаній і дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у стварэнні і пастаўках хімічнай зброі, якая выкарыстоўваецца на фронце. Асабліва быў вылучаны хлорпікрын.

Гэты хімічны агент, які часам выкарыстоўваўся ў пестыцыдах, быў пастаўлены на ўзбраенне падчас Першай сусветнай вайны і забаронены да прымянення ў баі Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі, якую падпісала і Расія.

«Паводле нашых ацэнак, расійскія войскі выкарыстоўвалі хімічную зброю хлорпікрыну і сродкі падаўлення беспарадкаў у якасці метаду вядзення вайны, каб выбіць украінскія сілы з умацаваных пазіцый (…) Выкарыстанне такіх хімікатаў не з'яўляецца адзінкавым выпадкам», — цытуе выданне прадстаўніка ЗША ў ААН Роберта Вуда.

Эксперт па хімічнай зброі і малодшы навуковы супрацоўнік лонданскага аналітычнага цэнтра Royal United Services Institute Дэн Кашэта (Dan Kaszeta) ў інтэрв'ю выданню заўважыў, што хлорпікрын таксічны для людзей і жывёл, а таксама дзейнічае як раздражняльнік. У залежнасці ад ступені ўздзеяння газ можа абпаліць скуру, выклікаць раздражненне слёзных каналаў і ўскладніць дыханне, не кажучы ўжо пра магчымасць абароны ад нападзення праціўніка.

Па словах Кашэты, на змену гэтаму хімікату прыйшлі больш сучасныя рэчывы, якія часам выкарыстоўваюцца паліцыяй у якасці слёзатачывага газу і вядомыя як CN і CS, якія таксама забароненыя канвенцыяй.

Камандзір аналітычнага цэнтра сіл забеспячэння ўкраінскага войска капітан Зміцер Сергіенка, які займаецца аналізам ужывання хімічнай зброі на фронце, распавёў выданню, што ўсе тры гэтыя рэчывы выкарыстоўваюцца расіянамі на полі бою.

Хоць яго група ў асноўным рэгіструе прымяненне CN і CS у сваім раёне назірання, яны таксама знайшлі дзве гранаты з хлорпікрынам на пакінутых расіянамі пазіцыях.

Лейтэнант Віталь Катрыч, ваенны медык, які працуе на стабілізацыйным пункце паблізу лініі фронту, кажа, што бывалі выпадкі, калі кожны другі пацыент, якога ён лячыў, падвяргаўся ўздзеянню атрутнага газу.

Нядаўна Катрычу прыйшлося лячыць салдат, якія на працягу тыдня знаходзіліся пад уздзеяннем газу. Расіяне скінулі атрутнае рэчыва на бліндаж, а затым атакавалі сам уваход, замураваўшы байцоў усярэдзіне. Ім спатрэбілася сем дзён, каб адкапацца. Па словах Катрыча, кіслароду не хапала настолькі, што не працавалі запальнічкі.

Паколькі газы CS, CN і хлорпікрын утрымліваюць хлор, яны цяжэйшыя паветра і асядаюць бліжэй да зямлі. Калі газ пападае ў траншэю або бліндаж, просты парыў ветру яго не разнясе. Нават калі газ асядае, ён можа быць падняты з зямлі, змешваючыся з пяском і ствараючы пастаянную праблему, асабліва калі салдат не ўзяў з сабой процівагаз, адмовіўшыся ад яго на карысць іншага неабходнага рыштунку.

Кацярына Сцепаненка, расійскі аналітык з Інстытута вывучэння вайны, сказала выданню, што расійскі бок пачаў сістэматычна выкарыстоўваць хімічныя атакі ў пачатку 2023 года. Яе даныя заснаваныя на словах медыкаў, якія бачылі ўплыў газаў, выкарыстаных падчас бітваў за Бахмут і Вуглядар той зімой. Гэта быў час, калі расіяне спрабавалі розныя стратэгіі на полі бітвы.

Як піша выданне, украінцы назіраюць прымяненне хімічнай зброі на фронце з лютага 2023 года, і колькасць пацверджаных выпадкаў няўхільна расце. Па стане на 3 мая пацверджана 1891 падобных нападаў з моманту пачатку адсочвання даных, 444 з іх — у красавіку, што на 71 пацверджаны выпадак больш, чым месяцам раней.

Гэтыя лічбы — няпоўная карціна, паколькі з-за інтэнсіўнасці баявых дзеянняў часта немагчыма дабрацца да месца, дзе быў ужыты газ, каб узяць узор або апытаць салдат, адзначае WSJ.

Каментары6

  • Змицер
    23.05.2024
    Один уже пробиркой махал.
    Чем закончилось ,все знают.
  • Пан Усялян
    23.05.2024
    Кацапам глыбока насраць, што пра іх паводзіны на фронце нехта занепакоены. Еўропа і ЗША ўжо не хаваюць, што стаміліся ад вайны. Паглядзіце, усё часцей гучаць заклікі ад палітыкаў рознага ўзроўню з Еўропы і ЗША каб Украіна капітулявала і села за стол перамоваў. Бо ў ЕС і ЗША ўсе хочуць толькі некалькі рэчаў: рабіць бізнэс з маскалямі і дбаць пра свой уласны дабрабыт. З часоў першай і другой сусветных войнаў нічога не змянілася, кожны сам за сябе.
  • А еще
    23.05.2024
    Я слышал они всех старух и свиней поизнасиловали, и детей насильно в лагеря пионерские запёрли.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць